сукры́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сукры́сты сукры́стая сукры́стае сукры́стыя
Р. сукры́стага сукры́стай
сукры́стае
сукры́стага сукры́стых
Д. сукры́стаму сукры́стай сукры́стаму сукры́стым
В. сукры́сты (неадуш.)
сукры́стага (адуш.)
сукры́стую сукры́стае сукры́стыя (неадуш.)
сукры́стых (адуш.)
Т. сукры́стым сукры́стай
сукры́стаю
сукры́стым сукры́стымі
М. сукры́стым сукры́стай сукры́стым сукры́стых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сукры́сты, ‑ая, ‑ае.

Абл. Кучаравы. У сына чорныя сукрыстыя валасы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сукры́сты ’кучаравы’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; Мат. Маг.), сукрі́стый ’тс’ (мсцісл., З нар. сл.), ’крута спрадзены’ (в.-дзв., швянч., Сл. ПЗБ). Гл. сукро.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сукро́, мн. л. сукры́ ’кучары’ (Ласт.), ’локаны’ (Касп.), ’завіткі валасоў або шэрсці’, адз. л. сукра́ (Крывіцкі, вусн. паведамл.), сюды ж сукра́вы ’кучаравы’ (Ласт.), сукрава́ты ’крутавата спрадзены’ (Сл. ПЗБ), сукра́ты ’моцна звіты, ссучаны, тугі’ (Ласт.), сукры́сты ’кучаравы’ (Гарэц., Касп.), ’крута спрадзены’ (Сл. ПЗБ), а таксама вытворныя ад іх: сукраватка (гл.), су́кравіца ’закрутка на крутой нітцы’ (Сл. ПЗБ), сукрак (гл.), су́крат ’скручаная пятля ці вузел на нітцы’ (ЛА, 5); су́кратка ’тс’, су́кратак ’скрутак ільновалакна’ (Сл. ПЗБ), су́кроток ’скручаная нітка пры крутой пражы’, су́кротка ’сударга’: хватае су́кротка ногі у водзе (КСТ), сукряцы́ ’скручаныя ніткі, заікання ў палатне’, адз. л. сукрец? (Сл. ПЗБ), сукра́ч ’скручаная пятля ці вузлік пры прадзенні’, ’скрутак сена’ (КСТ), сукрані́цы ’закруткі на нітках (Жд. 2), су́крыцца, гл. Да прасл. *sukrъ ’звіты, скручаны’, параўн. літ. sukrùs ’вяртлявы, жвавы; круты’, sùkras ’тс’, лат. sukrs ’жвавы, энергічны’. З іншай ступенню вакалізму гл. сукарак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)