Сукро́, мн. л. сукры́ ’кучары’ (Ласт.), ’локаны’ (Касп.), ’завіткі валасоў або шэрсці’, адз. л. сукра́ (Крывіцкі, вусн. паведамл.), сюды ж сукра́вы ’кучаравы’ (Ласт.), сукрава́ты ’крутавата спрадзены’ (Сл. ПЗБ), сукра́ты ’моцна звіты, ссучаны, тугі’ (Ласт.), сукры́сты ’кучаравы’ (Гарэц., Касп.), ’крута спрадзены’ (Сл. ПЗБ), а таксама вытворныя ад іх: сукраватка (гл.), су́кравіца ’закрутка на крутой нітцы’ (Сл. ПЗБ), сукрак (гл.), су́крат ’скручаная пятля ці вузел на нітцы’ (ЛА, 5); су́кратка ’тс’, су́кратак ’скрутак ільновалакна’ (Сл. ПЗБ), су́кроток ’скручаная нітка пры крутой пражы’, су́кротка ’сударга’: хватае су́кротка ногі у водзе (КСТ), сукряцы́ ’скручаныя ніткі, заікання ў палатне’, адз. л. сукрец? (Сл. ПЗБ), сукра́ч ’скручаная пятля ці вузлік пры прадзенні’, ’скрутак сена’ (КСТ), сукрані́цы ’закруткі на нітках (Жд. 2), су́крыцца, гл. Да прасл. *sukrъ ’звіты, скручаны’, параўн. літ. sukrùs ’вяртлявы, жвавы; круты’, sùkras ’тс’, лат. sukrs ’жвавы, энергічны’. З іншай ступенню вакалізму гл. сукарак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́краніца. Гл. сукро.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сукры́сты ’кучаравы’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; Мат. Маг.), сукрі́стый ’тс’ (мсцісл., З нар. сл.), ’крута спрадзены’ (в.-дзв., швянч., Сл. ПЗБ). Гл. сукро.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́крыцца ’завівацца’ (Касп.). Трубачоў (Слав. языкозн., V, 183) бачыць дзве магчымасці тлумачэння паходжання слова: са слав. *sukriti sę, звязанага з прым. *sukrъ(jь) і, далей, з *sučiti, *sъkati (гл. сукаць) або ад літ. sukrùs ’вяртлявы, жвавы’, sùkras ’тс’, лат. sukrs ’жвавы, энергічны’. Гл. таксама сукро.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́крак1, сукра́к ’смольны корч са скручанымі слаямі’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ; Нар. сл., ПСл, Сцяшк. Сл.; лельч., Жыв. сл.; ЛА, 5), ’цурка’ (Нар. Гом.), ’палена з мноствам сукоў’ (хойн., Арх. ГУ), сукра́к ’вузел на нітцы’ (Сл. Брэс.; пін., Шатал.; ЛА, 5), су́кырак ’скрутак, завіток, кучаравінка’ (Бяльк.). Гл. сукро, сукарак.

Сукра́к2 ’лядзяш’ (люб., Сл. ПЗБ). Да папярэдняга, г. зн. ’скручаны’. Да семантыкі параўн. сукаць свечкі ’матаючы ў гарачы воск, рабіць свечкі’, гл. сукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)