Су́карак (су́кырак) ’сукрутак, завіток, кучаравінка’ (Бяльк.), су́карка ’вузялок або пупырышка на крута ссучанай нітцы’ (Нас., ЛА, 5, Бяльк.), сука́ркі ’сукараткі’ (Сцяшк.), памянш. су́карачка ’тс’ (Нас.), сюды ж су́карыцца ’скручвацца ў закруткі’ (Нас.; мёрск., Сл. ПЗБ). Суфіксальнае ўтварэнне ад *сукар, параўн. су́кърына ’вузялок на крута звітай нітцы’, мн. л. су́кры (КСП), ’локаны’ (Касп.), якія суадносяцца з серб. дыял. сука́р ’цеста для слаёнага пірага ў скручаным выглядзе’, балг. дыял. су́кер ’пятля, вузельчык на ненацягнутай вяроўцы, нітцы і пад.’, сука́р ’ссучаная вяроўка’, ’чорная вяроўка, якой абвівалі анучы на нагах у пасталах, абмоткі’; што да прасл. *sukrъ, суадноснага з літ. sukrùs ’моцна скручаны’, гл. Цыхун, БЛ, 5, 47; Трубачоў, Слав. языкозн., V, 183 — усё да *sukati, *sъkati, гл. сукаць. Неабгрунтаваным падаецца меркаванне Бярнара (Бълг. изсл., 360) пра грэчаскае паходжанне балгарскіх слоў. Гл. таксама сукрак 1, сукрыцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сукарды́чына ’дзеравіна са скручанымі слаямі’ (Полымя, 1970, 2, 120). Відавочна да *сукар (гл. сукарак) з экспрэсіўнай суфіксацыяй; прамежкавая форма *сукарда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́краватка ’сукаратка’ (лід., Сл. ПЗБ), су́кравіца ’тс’ (гродз., там жа), сукрава́ты ’крутавата спрадзены’ (ігн., там жа). Вытворныя ад су́кры ’вузлы на крута звітай нітцы’, гл. сукарак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́каратка ’скручанае месца ніткі, вяроўкі’ (ТСБМ, Касп., Жд.; мёрск., Ск. нар. мовы; ЛА, 5; Сл. ПЗБ), су́курытка ’завіток валос’ (Бяльк.), су́караць ’малады бярэзнік для звязвання калоў у агароджы’ (Мат. Маг.). Рус. зах. су́коротка, су́короть ’тс’. Да су́карак (гл.) пад уплывам кароткі, караціць. Параўн. сукрут, сукрутка, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сука́ч 1 ’сукала’ (Сл. Брэс., Тарн.; кам., пруж., ЛА, 4), ’стрыжань, на які надзяваюць цэўку’ (Мат. Гом.). Да сукаць (гл.).
Сука́ч 2 ’завучаная, зблытаная нітка’ (беласт., Сл. ПЗБ), ’сукаратка’ (в.-дзв., Шатал.), сукачы́, сукачэ́ ’скручаныя пасмы конскай грывы’ (ваўк., Сл. ПЗБ), ’бруд на целе’ (маст., Сл. ПЗБ). Да сукаць (гл.). Да апошняга значэння параўн. рус. наўг. сука́рка ’бруд на целе, які “скачваецца”, калі пацерці скуру’, гл. сукарак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́крак 1, сукра́к ’смольны корч са скручанымі слаямі’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ; Нар. сл., ПСл, Сцяшк. Сл.; лельч., Жыв. сл.; ЛА, 5), ’цурка’ (Нар. Гом.), ’палена з мноствам сукоў’ (хойн., Арх. ГУ), сукра́к ’вузел на нітцы’ (Сл. Брэс.; пін., Шатал.; ЛА, 5), су́кырак ’скрутак, завіток, кучаравінка’ (Бяльк.). Гл. сукро, сукарак.
Сукра́к 2 ’лядзяш’ (люб., Сл. ПЗБ). Да папярэдняга, г. зн. ’скручаны’. Да семантыкі параўн. сукаць свечкі ’матаючы ў гарачы воск, рабіць свечкі’, гл. сукаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сукро́, мн. л. сукры́ ’кучары’ (Ласт.), ’локаны’ (Касп.), ’завіткі валасоў або шэрсці’, адз. л. сукра́ (Крывіцкі, вусн. паведамл.), сюды ж сукра́вы ’кучаравы’ (Ласт.), сукрава́ты ’крутавата спрадзены’ (Сл. ПЗБ), сукра́ты ’моцна звіты, ссучаны, тугі’ (Ласт.), сукры́сты ’кучаравы’ (Гарэц., Касп.), ’крута спрадзены’ (Сл. ПЗБ), а таксама вытворныя ад іх: сукраватка (гл.), су́кравіца ’закрутка на крутой нітцы’ (Сл. ПЗБ), сукрак (гл.), су́крат ’скручаная пятля ці вузел на нітцы’ (ЛА, 5); су́кратка ’тс’, су́кратак ’скрутак ільновалакна’ (Сл. ПЗБ), су́кроток ’скручаная нітка пры крутой пражы’, су́кротка ’сударга’: хватае су́кротка ногі у водзе (КСТ), сукряцы́ ’скручаныя ніткі, заікання ў палатне’, адз. л. сукрец? (Сл. ПЗБ), сукра́ч ’скручаная пятля ці вузлік пры прадзенні’, ’скрутак сена’ (КСТ), сукрані́цы ’закруткі на нітках (Жд. 2), су́крыцца, гл. Да прасл. *sukrъ ’звіты, скручаны’, параўн. літ. sukrùs ’вяртлявы, жвавы; круты’, sùkras ’тс’, лат. sukrs ’жвавы, энергічны’. З іншай ступенню вакалізму гл. сукарак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)