сугу́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сугу́к сугу́кі
Р. сугу́ку сугу́каў
Д. сугу́ку сугу́кам
В. сугу́к сугу́кі
Т. сугу́кам сугу́камі
М. сугу́ку сугу́ках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Сугу́к ’зычны гук’ (Станк.). Як лінгвістычны тэрмін калька т. зв. культурных еўрапейскіх тэрмінаў, параўн. чэш. souhlaska, макед. согласка і пад., у аснове якіх лац. consonāns ’тс’ (Сной₂, 680); варыянт зычны або сугалосны гук (зык) ’тс’ (Некр. і Байк.) калькуе рус. согла́сный звук, у сцягненай форме параўн. славен. soglasnik, серб.-харв. сугласник ’тс’ (ESSJ SG, 1, 240). Да су- і гук, да семантыкі параўн. сугу́чны ’калі гук да гуку пасуе’ (Варл.), г. зн. ’які вымаўляецца разам з галосным’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)