суб’е́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. У філасофіі: чалавек, які пазнае свет і супрацьстаіць яму як аб’екту пазнання.

2. Чалавек як носьбіт якіх-н. уласцівасцей (кніжн.).

3. Наогул чалавек (звычайна з адмоўнымі рысамі; разм.).

Хадзіў тут нейкі падазроны с.

4. У логіцы: прадмет суджэння.

5. У граматыцы: семантычная катэгорыя са значэннем выканаўцы дзеяння або носьбіта стану.

○

Суб’ект права — фізічная або юрыдычная асоба як носьбіт юрыдычных правоў і абавязкаў (спец.).

|| прым. суб’е́ктны, -ая, -ае (да 1, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суб’е́кт

‘прадмет суджэння’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. суб’е́кт суб’е́кты
Р. суб’е́кта суб’е́ктаў
Д. суб’е́кту суб’е́ктам
В. суб’е́кт суб’е́кты
Т. суб’е́ктам суб’е́ктамі
М. суб’е́кце суб’е́ктах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

суб’е́кт

‘асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. суб’е́кт суб’е́кты
Р. суб’е́кта суб’е́ктаў
Д. суб’е́кту суб’е́ктам
В. суб’е́кта суб’е́ктаў
Т. суб’е́ктам суб’е́ктамі
М. суб’е́кце суб’е́ктах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

суб’е́кт м., в разн. знач. субъе́кт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суб’е́кт, ‑а, М ‑кце, м.

1. У філасофіі — чалавек, які пазнае знешні свет (аб’ект) і ўздзейнічае на яго сваёй практычнай дзейнасцю.

2. Асоба, калектыў, арганізацыя, краіна і пад., якія актыўна выступаюць у якім‑н. працэсе, акце, зносінах і пад. Аўтар мае рацыю, падкрэсліваючы, што з моманту абвяшчэння Беларуская рэспубліка, як суверэнная дзяржава, з’яўлялася паўнапраўным суб’ектам міжнароднага права. «Полымя».

3. Спец. Асоба або арганізацыя, якія валодаюць пэўнымі, дакладна акрэсленымі правамі і абавязкамі. Суб’ект права. Суб’ект злачынства.

4. Разм. Чалавек як носьбіт якіх‑н. уласцівасцей; асоба. [Марынчук:] — Брыдка, самая нікчэмная рэч — у вырашэнні канфлікту даваць волю рукам. Іншага суб’екта, праўда, можна сяк-так зразумець. Ракітны. // Зневаж. Пра чалавека з адмоўнымі рысамі характару, пра падазронага чалавека. [Ганя:] — [Намыснік] паклёпнік і наогул небяспечны суб’ект... Грамовіч.

5. У логіцы — прадмет суджэння, лагічны дзённік. Суб’ект суджэння.

6. У граматыцы — дзённік.

[Лац. subjectum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суб’е́кт ’дзейная асоба; асоба або арганізацыя з акрэсленымі правамі і абавязкамі; дзейнік’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’кожная асоба або рэч, пра якія гаворыцца’ (Ласт.). Ст.-бел. субъектумъ ’суб’ект’ (1722 г.) — непасрэднае запазычанне з лац. subjectum (Булыка, Запазыч., 311). Сучасныя формы, хутчэй за ўсё, запазычаны праз польск. subiekt або рус. субъект (з польск., гл. Віткоўскі, Słownik, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суб’е́кт-аб’е́ктны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. суб’е́кт-аб’е́ктны суб’е́кт-аб’е́ктная суб’е́кт-аб’е́ктнае суб’е́кт-аб’е́ктныя
Р. суб’е́кт-аб’е́ктнага суб’е́кт-аб’е́ктнай
суб’е́кт-аб’е́ктнае
суб’е́кт-аб’е́ктнага суб’е́кт-аб’е́ктных
Д. суб’е́кт-аб’е́ктнаму суб’е́кт-аб’е́ктнай суб’е́кт-аб’е́ктнаму суб’е́кт-аб’е́ктным
В. суб’е́кт-аб’е́ктны (неадуш.)
суб’е́кт-аб’е́ктнага (адуш.)
суб’е́кт-аб’е́ктную суб’е́кт-аб’е́ктнае суб’е́кт-аб’е́ктныя (неадуш.)
суб’е́кт-аб’е́ктных (адуш.)
Т. суб’е́кт-аб’е́ктным суб’е́кт-аб’е́ктнай
суб’е́кт-аб’е́ктнаю
суб’е́кт-аб’е́ктным суб’е́кт-аб’е́ктнымі
М. суб’е́кт-аб’е́ктным суб’е́кт-аб’е́ктнай суб’е́кт-аб’е́ктным суб’е́кт-аб’е́ктных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

суб’е́кт-суб’е́ктны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. суб’е́кт-суб’е́ктны суб’е́кт-суб’е́ктная суб’е́кт-суб’е́ктнае суб’е́кт-суб’е́ктныя
Р. суб’е́кт-суб’е́ктнага суб’е́кт-суб’е́ктнай
суб’е́кт-суб’е́ктнае
суб’е́кт-суб’е́ктнага суб’е́кт-суб’е́ктных
Д. суб’е́кт-суб’е́ктнаму суб’е́кт-суб’е́ктнай суб’е́кт-суб’е́ктнаму суб’е́кт-суб’е́ктным
В. суб’е́кт-суб’е́ктны (неадуш.)
суб’е́кт-суб’е́ктнага (адуш.)
суб’е́кт-суб’е́ктную суб’е́кт-суб’е́ктнае суб’е́кт-суб’е́ктныя (неадуш.)
суб’е́кт-суб’е́ктных (адуш.)
Т. суб’е́кт-суб’е́ктным суб’е́кт-суб’е́ктнай
суб’е́кт-суб’е́ктнаю
суб’е́кт-суб’е́ктным суб’е́кт-суб’е́ктнымі
М. суб’е́кт-суб’е́ктным суб’е́кт-суб’е́ктнай суб’е́кт-суб’е́ктным суб’е́кт-суб’е́ктных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

субъе́кт в разн. знач. суб’е́кт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэдыка́т, -а, М -ка́це, м.

1. У логіцы: паняцце, якое вызначае прадмет суджэння — суб’ект.

2. У граматыцы: тое, што і выказнік.

|| прым. прэдыка́тны, -ая, -ае (да 1 знач.) і прэдыкаты́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)