Стэ́рня ‘сцерлядзь’: стэрня не наша рыба, заплуўна (ТС). Магчыма, з укр. сте́рля ‘тс’. Гл. сцерлядзь, сцерня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сце́рня (ściérnia) ’жніўё’ (калінк., Арх. ГУ; Федар. 4), стерно́, стэрня́ ’тс’ (Лекс. Бел. Палесся, Лексика Пол.). Гл. сцёран2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стырня́ ‘іржышча’ (Нар. Гом.), ‘пожня’, стэрня́, стэ́рня, сцерня́, стырне́ ‘тс’ (ДАБМ, камент., 849). Параўн. укр. стерня́ ‘тс’, рус. стерня́, польск. ścierń, ściernie, чэш. strní, strniště, славац. strnisko, в.-луж. šćerń, šćernje, н.-луж. sćernje, серб.-харв. стр́ниште, славен. stŕn, strnišče, балг. стърни́ще, макед. стрниште. Прасл. *stьrnь, зборн. *stьrnьje, разглядаецца як варыянт з рухомым s‑ да *tьrnь, гл. цёран, роднаснае грэч. στερεός ‘цвёрды’, с.-в.-ням. stārr ‘цвёрды, жорсткі’. Гл. Бязлай, 3, 330; Фасмер, 3, 759; ЕСУМ, 5, 413. Фанетыка беларускага слова, відаць, пад уплывам стырчаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сце́рлядзь ’рыба сямейства асятровых, Acipenser ruthenus L.’ (ТСБМ), сце́рлік ’тс’ (Жук., Ян.), сце́рня ’тс (?)’ (Маш.), стэ́рня ’тс’ (ТС). Параўн. укр. сте́рлядь ’тс’, дыял. сте́рлік, сте́рля ’тс’, рус. сте́рлядь ’тс’; стараж.-рус. стерляги, стерлядь (XV ст.). Паводле Фасмера (3, 758–759), з ням. Störling ’маленькі асетр’; на думку Фалька–Торпа (у Фасмера, там жа), з аўстр.-ням. Stierl; сумніўнае меркаванне Праабражэнскага (2, 385) аб кантамінацыі ням. Stör і рус. сельдь ’селядзец’. Гэтыя, як і іншыя версіі, непрымальныя перш за ўсё па лінгвагеаграфічных прычынах, гл. Каламіец, Рыбы, 135; у межах славянскіх моў назва нематываваная (Усачова, Слав. ихт. терм., 23). Крытыку існуючых версій, а таксама прапанову выводзіць назву з кораня *stьr‑ або *tьr‑ ’стаяць, тырчаць’ з далейшым развіццём ’шып’ (параўн. рус. шип ’назва аднаго з відаў асятровых рыб’, а таксама сцерня ’пожня’) гл. Чарноў, Этим. иссл. 2, 1981, 105–113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)