сту́львацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сту́льваюся сту́льваемся
2-я ас. сту́льваешся сту́льваецеся
3-я ас. сту́льваецца сту́льваюцца
Прошлы час
м. сту́льваўся сту́льваліся
ж. сту́львалася
н. сту́львалася
Загадны лад
2-я ас. сту́львайся сту́львайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час сту́льваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сту́львацца несов.

1. сжима́ться, съёживаться;

2. сжима́ться, смыка́ться;

3. разг. (прятаться) укрыва́ться;

1-3 см. стулі́цца;

4. страд. сжима́ться, смыка́ться; см. сту́льваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сту́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да стуліцца.

2. Зал. да стульваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стулі́цца, стулю́ся, сту́лішся, сту́ліцца; зак.

1. Скурчыцца; сагнуцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра губы, вочы і пад.: шчыльна сціснуцца, заплюшчыцца.

Вусны стуліліся ад злосці.

3. Схавацца дзе-н. за што-н. (разм.).

С. за кустом.

|| незак. сту́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. сту́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сту́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. стульваць — стуліць і стульвацца — стуліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поджима́ться

1. (о ногах) падку́рчвацца, падгіна́цца; (о хвосте) падціска́цца, падку́рчвацца, падту́львацца; (о губах) сціска́цца, сту́львацца, сціна́цца;

2. (прижиматься) разг. прыціска́цца; см. поджа́ться;

3. страд. падку́рчвацца, падгіна́цца; падціска́цца, падту́львацца; сціска́цца; сту́львацца, сціна́цца; прыціска́цца; см. поджима́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смыка́ться

1. змыка́цца;

2. сплю́шчвацца, заплю́шчвацца; сту́львацца; склада́цца; см. сомкну́ться;

3. страд. змыка́цца; см. смыка́ть 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мочка1 ’ніжняя мясістая частка вуха’ (ТСБМ). Укр. мочка, рус. мочка ’тс’, ст.-рус. мочка ’тс’ (XVII ст.), якія з мъчъка < мкнути < (про)‑мкнути ’працягнуць’ у выніку чаргавання ъ : ы, параўн. прымыка́ць (Міклашчыч, 206; Праабражэнскі, 1, 563; Фасмер, 2, 666; Булахоўскі, ВП, 3, 418).

Мочка2 ’раменная ці вяроўчаная пятля, якой прывязваецца пуга да пугаўя або біч да цапільна’ (Бяльк.), ’пятля ў кашулі’ (Растарг.). Рус. мочка ’пятля на адзенні’ (кур.), ’пятля на ботах’ (варон., разан., маск., калін.). Да мочка1 < (з)мыка́цца ’змыкацца, стульвацца’ > прасл. mъknǫti ’цягнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)