студэ́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. студэ́нт студэ́нты
Р. студэ́нта студэ́нтаў
Д. студэ́нту студэ́нтам
В. студэ́нта студэ́нтаў
Т. студэ́нтам студэ́нтамі
М. студэ́нце студэ́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

студэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Навучэнец вышэйшай навучальнай установы.

|| ж. студэ́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. студэ́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

студэ́нт м. студе́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

студэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Навучэнец вышэйшай навучальнай установы.

[Ад лац. studens, studentis — які старанна працуе, займаецца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Студэ́нт ‘навучэнец вышэйшай навучальнай установы’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.; ашм., Стан.), ‘вучань, навучэнец’ (Нас.). Ужо ст.-бел. студэнтъ (1597 г.) з ст.-польск. student (Булыка, Лекс. запазыч., 159), якое з лац. studēns, ‑ntis ‘той, які стараецца’; гл. Фасмер, 3, 787.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перадапо́шні, -яя, -яе.

Які папярэднічае апошняму.

Студэнт перадапошняга курса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вузовец студэ́нт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

студе́нт студэ́нт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

старшаку́рснік, -а, мн. -і, -аў, м.

Студэнт старшых курсаў.

|| ж. старшаку́рсніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматабяца́ючы, -ая, -ае.

Які падае вялікія надзеі, прадракае што-н. значнае.

Ш. студэнт.

Шматабяцаючая паездка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)