стрэс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Ахоўная рэакцыя арганізма ў адказ на дзеянне моцных раздражняльнікаў унутранага або знешняга асяроддзя, неспрыяльных фактараў.

Штодзённы с.

|| прым. стрэ́савы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрэ́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стрэ́с стрэ́сы
Р. стрэ́су стрэ́саў
Д. стрэ́су стрэ́сам
В. стрэ́с стрэ́сы
Т. стрэ́сам стрэ́самі
М. стрэ́се стрэ́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стрэс (род. стрэ́су) м., психол. стресс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стрэс, ‑у, м.

Стан напружання арганізма, які з’яўляецца ахоўнай рэакцыяй у адказ на дзеянне моцных раздражняльнікаў ўнутранага або знешняга асяроддзя.

[Ад англ. stress — ціск, напружанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрэс-тэст

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стрэс-тэст стрэсэ́сты
Р. стрэсэ́ста стрэсэ́стаў
Д. стрэсэ́сту стрэсэ́стам
В. стрэс-тэст стрэсэ́сты
Т. стрэсэ́стам стрэсэ́стамі
М. стрэсэ́сце стрэсэ́стах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стрэса́ктар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стрэса́ктар стрэса́ктары
Р. стрэса́ктара стрэса́ктараў
Д. стрэса́ктару стрэса́ктарам
В. стрэса́ктар стрэса́ктары
Т. стрэса́ктарам стрэса́ктарамі
М. стрэса́ктары стрэса́ктарах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стрэс-рэа́кцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. стрэс-рэа́кцыя
Р. стрэс-рэа́кцыі
Д. стрэс-рэа́кцыі
В. стрэс-рэа́кцыю
Т. стрэс-рэа́кцыяй
стрэс-рэа́кцыяю
М. стрэс-рэа́кцыі

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стресс психол. стрэс, род. стрэ́су м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Раскідо́н ’неберажлівы чалавек; мот’ (Гарэц., Юрч. Вытв.). Да раскіда́ць, раскі́дваць (гл. кідаць) з метафарычным пераносам, які фармальна рэалізуецца ў экспрэсіўным суфіксе, параўн. такога ж кшталту раскіду́ха ’тс’ (Мат. Гом., Юрч. Вытв.); сюды ж таксама раскі́да ’тс’ (Юрч. Вытв.), раскі́длівы ’марнатраўны’ (Гарэц.). Параўн. суч. рус. раскидо́н ’дарэмная трата грошай’, закидо́н ’дзівацтва’, расслабо́н (ад расслабіцца ’зняць стрэс’) з жарганізацыяй суфікса ‑он (Земская і інш., Слав. языкозн., XII, 301).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)