стрые́чны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дочак; дваюрадны.

Стрыечная сястра (дачка цёткі ці дзядзькі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрые́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стрые́чны стрые́чная стрые́чнае стрые́чныя
Р. стрые́чнага стрые́чнай
стрые́чнае
стрые́чнага стрые́чных
Д. стрые́чнаму стрые́чнай стрые́чнаму стрые́чным
В. стрые́чны (неадуш.)
стрые́чнага (адуш.)
стрые́чную стрые́чнае стрые́чныя (неадуш.)
стрые́чных (адуш.)
Т. стрые́чным стрые́чнай
стрые́чнаю
стрые́чным стрые́чнымі
М. стрые́чным стрые́чнай стрые́чным стрые́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

двою́родный стрые́чны, дваю́радны;

двою́родный брат стрые́чны (дваю́радны) брат;

двою́родная сестра́ стрые́чная (дваю́радная) сястра́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сестра́ сястра́, -ры́ ж.;

двою́родная сестра́ стрые́чная (дваю́радная) сястра́;

медици́нская сестра́ медыцы́нская сястра́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сястра́н ’пляменнік’ (астрав., шальч., Сл. ПЗБ), сестране́ц ’сын сястры’ (Сцяшк.), сестра́нец ’тс’ (Нас., Маш.), сястры́нец ’тс’ (Жд. 2, Сцяшк., Варл.), сестрані́ца ’дачка сястры’, ’пляменніца’, се́стрінка ’тс’ (Нас.), сястрані́цастрыечная сястра’ (Чэрн.), ст.-бел. сестренецъ ’пляменнік, сын сястры’ (Ст.-бел. лексікон), сестранка ’пляменніца, дачка сястры’ (там жа). Укр. сестрі́нець ’пляменнік, сын сестры’, сестрі́ниця, сестрі́нка ’пляменніца, дачка сястры’, рус. сестри́нец ’сын сястры’, сестре́ни́цастрыечная сястра’, сестрени́ца, сестря́нка ’дачка сястры; стрыечная сястра’, польск. siostrzeniec ’пляменнік, сын сястры’, в.-луж. sotrjenc ’сын сястры’, sotrjenca ’дачка сястры’, славін. sɵstřȧ̃nă ’дачка сястры’, sostrḯnc ’сын сястры’, чэш. sestřenec ’пляменнік’, sestřenice, дыял. sestřenka ’пляменніца’, славац. sesternica, sestrnička ’дачка сястры’, sestrenec ’пляменнік’, славен. sestràn ’пляменнік; сын сястры’, séstrna, séstrnica ’пляменніца’, балг. се́стринец ’пляменнік’, се́стриница ’пляменніца’. Да сястра. Прасл. *sestrěn(ьcь), *sestrěnica, *sestran‑ (Фасмер, 3, 613; Трубачоў, История терм., 67 і наст.). Параўноўваецца з літ. seserénas ’сын сястры’ (Траўтман, 258).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сястра́ ж., в разн. знач. сестра́;

дваю́радная (стрые́чная) с. — двою́родная сестра́;

медыцы́нская с. — медици́нская сестра́;

мало́чная с. — моло́чная сестра́;

міласэ́рная с. — сестра́ милосе́рдия;

с.-гаспады́ня — сестра́-хозя́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стрые́чны ‘які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дачок; дваюрадны’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Шат., Сцяшк., Янк. Мат., Пан., Сл. ПЗБ), ‘траюрадны’ (швянч., Сл. ПЗБ), стрэ́чны ‘дваюрадны’ (Скарбы, Чуд.), стрі́ечный ‘дзядзькаў сын, дачка’ (Бяльк.), стрые́шный ‘тс’ (Нас.), стрые́чная ‘жонка дваюраднага брата’ (Яруш.), стрые́чка ‘дваюрадная сястра’ (Нас., Байк. і Некр.). Ад стрый (гл.), параўн. ст.-бел. стрыеве ‘дваюрадныя па лініі маці’ (Ст.-бел. лексікон). Гл. Шаўр, Etymologie, 36.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сястра́, -ы́, мн. сёстры і (з ліч. 2, 3, 4) сястры́, сясцёр, ж.

1. Кожная з дачок у адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў.

Родная с.

Дваюрадная (стрыечная) с.

2. Асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбнай установе.

Медыцынская с.

Хірургічная с.

3. Манашка.

Малочная сястра — дачка мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей, а таксама выкармленая дзяўчынка ў адносінах да дзяцей мамкі.

Міласэрная сястра — медыцынская сястра, якая дапамагае хворым, раненым.

Сястра-гаспадыня — асоба, якая загадвае гаспадаркай, бялізнай, інвентаром і інш. у лячэбных і дзіцячых установах.

|| памянш. сястры́ца, -ы, мн. -ы, -ры́ц, ж. (да 1 і 2 знач.) і сястры́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. сястры́н, сестрына́, сестрыно́ (да 1 знач.) і сястры́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сястра́ ’дачка ў адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў’, перан. ’асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбнай установе і ласкавы зварот да яе’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ); сестра́ ’тс’ (ТС), сюды ж сястро́нка, сястру́ха, сястру́хнастрыечная сястра’ (Сл. ПЗБ), сястру́нка ’тс’ (Янк. 1). Укр., рус. сестра́, стараж.-рус. сестра, польск. siostra, в.-луж. sotra, н.-луж. sotša, палаб. sestră, чэш., славац. sestra, серб.-харв. сѐстра, славен. séstra, балг. сестра́, макед. сестра, ст.-слав. сестра. Прасл. *sestra, першапачаткова аснова на ‑r‑, потым перайшло да асноў на ‑a, роднаснае літ. sesuõ, Р. скл. seser̃s, ст.-прус. swestro, ст.-інд. svásar‑, гоц. swistar, лац. soror, ст.-ірл. siur, тахар. A ṣar ’тс’ < і.-е. *su̯esor, якое з’яўляецца, як мяркуюць, складаным словам ад і.-е. *su̯e‑ ’свой’ і *sor‑ ’жанчына’; гл. Фасмер, 3, 612 з ранейшай літ-рай; Махэк₂, 541–542; Шустар-Шэўц, 1335–1336; Скок, 3, 226; Сной, 564; ЕСУМ, 5, 223; Борысь, 549; Трубачоў (История терм., 63 і наст.) адзначае неаднастайнасць тлумачэння другой часткі кампазіта; напрыклад, аспрэчваецца рэальнасць і.-е. *sor ’жанчына’ і прапаноўваецца кампазіт *su‑esor ’сваёй крыві’, г. зн. ’адзінакроўная’, дзе *esor: *esr ’кроў’, параўн. санскр. ásrk, грэч. έαρ ’тс’. Адносна слав.-герм. str < і.-е. *sr параўн. струга, струя і пад. Агляд версій гл. ESJSt, 13, 800–801.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)