стры́гчыся

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. стрыгу́ся стрыжо́мся
2-я ас. стрыжэ́шся стрыжаце́ся
3-я ас. стрыжэ́цца стрыгу́цца
Прошлы час
м. стры́гся стры́гліся
ж. стры́глася
н. стры́глася
Загадны лад
2-я ас. стрыжы́ся стрыжы́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час стрыгучы́ся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стры́гчыся несов., возвр., страд. стри́чься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стры́гчыся, стрыгуся, стрыжэшся, стрыжацца; стрыжомся, стрыжацеся, стрыгуцца; пр. стрыгся, ‑лася; незак.

1. Падстрыгацца, стрыгчы сабе валасы. Ён не вельмі ахайны, Іван, па тры месяцы не стрыжэцца, не абразае пазногцяў, але што датычыць чыгуначных зводак, то тут ён педантычны, нібы бухгалтар. Навуменка.

2. Насіць валасы, падстрыжаныя якім‑н. чынам; насіць кароткія валасы, пастаянна падстрыгаць іх. Валасы .. [Данусі] былі падстрыжаны так, як стрыгуцца кітайскія дзяўчаты. Карпюк.

3. Зал. да стрыгчы (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стры́гчы, стрыгу́, стрыжэ́ш, стрыжэ́; стрыжо́м, стрыжаце́, стрыгу́ць; стрыг, -гла́, -гло́; стрыжы́; стры́жаны; незак.

1. што. Зразаць або караціць што-н., падразаючы чым-н.

С. валасы.

С. газон.

С. ногці.

2. каго (што). Падразаць валасы, шэрсць якім-н. спосабам.

С. кліента.

С. пад бокс.

Стрыгчы купоны — жыць на рэнту, на працэнты ад каштоўных папер.

Стрыгчы ўсіх пад адзін грэбень — раўняць усіх у якіх-н. адносінах.

|| зак. абстры́гчы, -стрыгу́, -стрыжэ́ш, -стрыжэ́; -стрыжо́м, -стрыжаце́, -стрыгу́ць; -стры́г, -гла́, -гло́; -стрыжы́; -стры́жаны і астры́гчы, астрыгу́, астрыжэ́ш, астрыжэ́; астрыжо́м, астрыжаце́, астрыгу́ць; астры́г, -гла́, -гло́; астрыжы́; астры́жаны.

|| звар. стры́гчыся, стрыгу́ся, стрыжэ́шся, стрыжэ́цца; стрыжо́мся, стрыжаце́ся, стрыгу́цца; стры́гся, -глася; стрыжы́ся (да 2 знач.); зак. абстры́гчыся, -стрыгу́ся, -стрыжэ́шся, -стрыжэ́цца; -стрыжо́мся, -стрыжаце́ся, -стрыгу́цца; -стрыжы́ся і астры́гчыся, астрыгу́ся, астрыжэ́шся, астрыжэ́цца; астрыжо́мся, астрыжаце́ся, астрыгу́цца; астрыжы́ся.

|| наз. стры́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бо́брыкам, прысл.

Пра кароткую мужчынскую стрыжку, пры якой спераду пакідаюцца стаячыя валасы.

Стрыгчыся б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стричься возвр., страд. стры́гчыся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пострига́ться

1. стры́гчыся, падстрыга́цца, пастрыга́цца;

2. церк. пастрыга́цца;

3. страд. стры́гчыся, падстрыга́цца, пастрыга́цца; см. пострига́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перестрига́ться

1. (о всех, многих) стры́гчыся;

2. (заново, иначе) перастрыга́цца;

3. страд. стры́гчыся; перастрыга́цца; см. перестрига́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дастры́гчыся, ‑стрыгуся, ‑стрыжэшся, ‑стрыжэцца; ‑стрыжомся, ‑стрыжацеся, ‑стрыгуцца; зак.

Скончыць стрыгчыся, абстрыгчыся да канца, поўнасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́жык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Невялікі звярок з доўгімі вострымі іголкамі на спіне і баках.

2. Мужчынская прычоска ў выглядзе коратка абстрыжаных стаячых валасоў.

Стрыгчыся пад вожыка.

|| прым. во́жыкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)