стру́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стру́нны стру́нная стру́ннае стру́нныя
Р. стру́ннага стру́ннай
стру́ннае
стру́ннага стру́нных
Д. стру́ннаму стру́ннай стру́ннаму стру́нным
В. стру́нны (неадуш.)
стру́ннага (адуш.)
стру́нную стру́ннае стру́нныя (неадуш.)
стру́нных (адуш.)
Т. стру́нным стру́ннай
стру́ннаю
стру́нным стру́ннымі
М. стру́нным стру́ннай стру́нным стру́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стру́нны в разн. знач. стру́нный;

с. інструме́нт — стру́нный инструме́нт;

с. квартэ́т — стру́нный кварте́т;

с. звон — стру́нный звон

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стру́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да струны (у 1 знач.), які ўтвараецца струной. Струнны перабор. □ Стары музыка і цяпер чуе гэтую струнную песню... Яна .. наводзіць на ўспаміны. Кулакоўскі. // Падобны на гук струны; гучны, музыкальны. Замлее лес — такая ціш, І толькі пчолы струнным звонам Гудуць працягла роўным тонам Ды прашмыгне лясная мыш. Колас.

2. Са струнамі, які ўтварае музыкальныя гукі струнамі. У школе я займаўся ў гуртку струнных інструментаў разам з Родзькам і іграў на мандаліне не горш, чым ён на сваім гармоніку. Даніленка. // Які складаецца з такіх інструментаў. Струнны квартэт. Струнны аркестр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

струна́, -ы́, мн. стру́ны і (з ліч. 2, 3, 4) струны́, струн, ж.

1. Пругкая нітка (з металу, капрону і пад.) у музычных інструментах, якая пры вібрацыі звініць.

Цымбальныя струны.

2. Нітка, вяроўка і пад., нацягнутыя на што-н. і выкарыстаныя ў розных прыстасаваннях (спец.).

Струны тэніснай ракеткі.

3. перан., чаго або якая. Асаблівасць, якасць характару.

Лепшыя струны душы.

Слабая струна — найбольш чуллівая, уражлівая асаблівасць характару.

|| памянш. стру́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

У струнку стаць або выцягнуцца (разм.) — прама, навыцяжку, апусціўшы рукі па швах.

|| прым. стру́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

С. аркестр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стру́нный в разн. знач. стру́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клавіко́рды, -аў.

Даўнейшы клавішна-струнны ўдарны музычны інструмент.

|| прым. клавіко́рдны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́ра¹, -ы, мн. -ы, лір, ж.

1. Старажытнагрэчаскі струнны шчыпковы музычны інструмент, які лічыцца сімвалам паэтычнай творчасці.

Л. песняра.

2. Даўнейшы народны беларускі струнны смычковы інструмент.

|| прым. лі́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тарба́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Струнны шчыпковы музычны інструмент, блізкі да бандуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лю́тня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Старадаўні струнны шчыпковы музычны інструмент.

|| прым. лю́тневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танбу́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Струнны шчыпковы музычны інструмент грушападобнай формы ў народаў Азіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)