струме́ніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; незак.

Ліцца, цячы, распаўсюджвацца струменямі; пашырацца, вылучацца (пах, святло і пад.).

Пад мостам с. рэчка.

Ад яблынь струменіўся прыемны водар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

струме́ніцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. струме́ніцца струме́няцца
Прошлы час
м. струме́ніўся струме́ніліся
ж. струме́нілася
н. струме́нілася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

струме́ніцца несов., прям., перен. струи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

струме́ніцца, ‑ніцца; незак.

Ліцца, цячы струменямі. Маленькія, кволыя, ледзь заметныя ў пачатку, струменяцца .. [ручаі], як слёзы, па твары зямлі тоненькімі пакручастымі рысачкамі. Колас. Нават рэчка каля моста, дзе берагі яе густа зараслі арэшнікам, разамлела ад сонца і, стомленая, ледзь-ледзь струменілася. Сіўцоў. Салдат адскочыў убок; ён падняў уверх левую руку, па кісці якой струменілася свежая кроў. Якімовіч. // перан. Пашырацца, разыходзіцца струменямі (пра паветра, святло, пах і пад.). Не ад цяпла, якое шчодра струменілася з расчыненых дзверцаў грубкі, а ад тых добрых слоў, што казаў дзед Сопат, цяплела, грэлася, як пры невідочным агні, Галіна душа. Сабаленка. І Ружу песціў асцярожна вецярок, І ад яе струменіўся духмяны тонкі водар. Валасевіч. / у паэт. ужыв. Струменіўся бляск вялікіх чорных вачэй. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

струи́ться струме́ніцца, бруі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

струме́ністы, -ая, -ае.

1. Які складаецца са струменяў, у выглядзе струменяў.

Струменістая ручаіна.

2. Які струменіцца (паэт.).

Струменістая смуга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заструме́ніцца, ‑ніцца; зак.

Пачаць струменіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́чыццаструменіцца’ (Ян.). Да тачыць (гл.), якое да прасл. *točiti sę ’ліцца, налівацца’, ’вылівацца па кроплі’ — каўзатыва ад *tekti ’цячы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каці́цца¹, качу́ся, ко́цішся, ко́ціцца; незак.

1. Рухацца, верцячыся ў адным напрамку, а таксама ехаць, пасоўвацца (пра сродкі перамяшчэння на колах).

З гары коціцца камень.

Калёсы каціліся па дарожцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Струменіцца, цячы (пра ваду, пот і пад.).

Коцяцца хвалі.

Пот градам каціўся па твары.

3. заг. каці́ся (каці́цеся). Ідзі (ідзіце) адсюль (разм.).

Каціцеся, пакуль цярпенне не лопнула!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

источа́ться

1. (выделяться, излучаться, идти — о тепле, светле, запахах) выдзяля́цца, лі́цца, струме́ніцца, ісці́;

2. страд. лі́цца, выдзяля́цца; абдо́рвацца; см. источа́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)