струга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., што.

Здымаць тонкія слаі з паверхні чаго-н. рэжучым інструментам.

С. дошку рубанкам.

|| зак. вы́стругаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. струга́нне, -я, н.

|| прым. струга́льны, -ая, -ае.

Стругальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

струга́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. стружу́ стру́жам
2-я ас. стру́жаш стру́жаце
3-я ас. стру́жа стру́жуць
Прошлы час
м. струга́ў струга́лі
ж. струга́ла
н. струга́ла
Загадны лад
2-я ас. стружы́ стружы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час струга́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

струга́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. струга́ю струга́ем
2-я ас. струга́еш струга́еце
3-я ас. струга́е струга́юць
Прошлы час
м. струга́ў струга́лі
ж. струга́ла
н. струга́ла
Загадны лад
2-я ас. струга́й струга́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час струга́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

струга́ць несов.

1. строга́ть, струга́ть;

с. до́шку — строга́ть (струга́ть) до́ску;

2. обл. (картофель и т.п.) чи́стить;

3. ре́зать, нареза́ть;

с. бу́льбу сало́мкай — ре́зать (нареза́ть) карто́фель соло́мкой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

струга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

1. Зразаць тонкі слой з паверхні драўніны, металу і пад. рэжучым інструментам. Вадзік сядзеў у кутку, стругаў ножыкам дошку. Гамолка. Цэлае лета Арцём стругаў кару і настругаў сто пяцьдзесят рублёў. Пянкрат. Сваім разцом люблю я Стругаць тугую сталь, За змену адшліфую Я не адну дэталь. Русак. Рабочыя разышліся па месцах і прыняліся хто наразаць, хто тачыць, хто шліфаваць, хто стругаць, хто вастрыць на наждаку разцы ды зубцы. Гартны. [Ляснік] заўзята стругаў арэхавы кій і нібы забыўся на хлопчыкаў. Паўлаў. // Вырабляць што‑н., апрацоўваючы драўніну, метал такім чынам. Занятак быў не дужа споры, Гарэлі пальцы ад ляза, Ды дзед стругаў упарта корань, Унуку лыжку выразаў. Чарняўскі.

2. Рэзаць, наразаць пры дапамозе якой‑н. прылады (нажа і пад.) тонкія вузкія палоскі, кавалкі. Стругаць бульбу саломкаю. □ Надзя рэзала буракі, відаць, карове на падкормку... — Навошта ты буракі стругаеш? — спытаў яе дзед. — Што, бацвінне карове кепска? Мыслівец.

3. Абл. Абіраць (бульбу і пад.). Маня сядзела на парозе варывенькі, стругала бульбу. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Струга́ць ‘знімаць стружку’, ‘наразаць тонкія вузкія палоскі’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Бяльк.; валож., Сл. ПЗБ), струга́тэ ‘крышыць’ (кам., Сл. ПЗБ), ‘абіраць бульбу’ (ТСБМ, Жд. 3), стру́жыцьстругаць’ (ТС), стругану́ць ‘дзьмухнуць’ (Мат. Гом., Янк. 3.), стру́ганы ‘абскрабаны (пра бульбу)’ (узд., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. струга́ти, рус. строга́ть, струга́ть, стружи́ть, стараж.-рус. стръгати, стругати, польск. strugać, в.-луж. truhać, н.-луж. tšugaś, чэш. strouhat ‘церці; стругаць’, славац. strúhat’, серб.-харв. стру́гати, славен. stŕgati, strúgati, балг. стъ́ржа, макед. струга, струже, ст.-слав. стръгати. Прасл. *strъgati; форма *strugati другасная, утвораная на аснове форм цяп. часу (Борысь, 582). Роднаснае лат. strũgaîns ‘паласаты’ (*strūga ‘паласа’), ст.-ісл. striùka ‘гладзіць, сціраць’, фрыз. strôk ‘паласа’; гл. Фасмер, 3, 779 з літ-рай; Шустар-Шэўц, 1535. Да і.-е. кораня *streu̯g‑ ‘сціраць, гладзіць, апрацоўваць вострай прыладай’ (Борысь, там жа; Бязлай, 3, 324; ЕСУМ, 5, 451 з аглядам версій).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́стругаць гл. стругаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

строга́ть несов. струга́ць; (рубанком) габлява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

струга́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. стругаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

струга́цца, ‑аецца; незак.

1. Паддавацца апрацоўцы струганнем.

2. Зал. да стругаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)