стро́мка

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
стро́мка страмчэ́й -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стро́мка нареч.

1. обры́висто, кру́то;

2. пря́мо и высоко́;

1, 2 см. стро́мкі

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отве́сно нареч. стро́ма, стро́мка; вертыка́льна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страмчэ́й нареч. сравнит. ст. кру́че; см. стро́мка1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стрэ́мка ‘вострая тонкая трэска, востры асколак шкла, металу, які залез пад скуру’ (ТСБМ; віл., ст.-дар., пух., Сл. ПЗБ; Шпіл.), стро́мка, стрэ́мка ‘тс’ (Байк. і Некр., ЛА, 3), стро́мка ‘тс’ (Касп.). Звязана чаргаваннем галосных з страмяк, стромкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кру́тоI нареч.

1. (обрывисто) кру́та, стро́мка;

2. (резко, внезапно) кру́та;

3. (строго) кру́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зімо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які бывае зімой, звязаны з зімой; зімні. Зімовы вечар. Зімовыя канікулы. □ Слупы дыму выцягваліся роўна, стромка, нібы падпіраючы невысокае зімовае неба. Лынькоў. Сіні зімовы змрок спускаўся над мястэчкам. Навуменка. // Які выкарыстоўваецца зімой, прызначаны для зімы. Зімовая шапка. □ [Вавёрка] знайшла старое дзятлава гняздо на елцы, куды і сабралася перанесці жалуды для зімовых запасаў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упа́дзіна, ‑ы, ж.

Паглыбленае месца: паглыбленне. Высіцца бераг, то стромка падаючы да ракі, то паката сходзячы да яе прыступкамі, невялікімі выемкамі, глыбокімі ўпадзінамі. Васілевіч. // Пра рысы твару, будову чэрапа і пад. Старыць яго [мужчыну] не густое чорнае шчацінне на сківіцах і барадзе, а ўпадзіны худых шчок з дробненькімі маршчынамі, якія разбягаюцца ва ўсе бакі ад шрама. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Астрамок ’невялікі воз (сена)’ (Гарэц., Касп.), астро́мак ’невялікі воз сена, ахапак сена’ (Нас., Гарэц.). Рус. дыял. остро́мок, острё́мок, остра́мок ’тс’, остра́мок доўгі шост у стагу сена’, укр. острямок, настрямок ’невялікі воз сена’, ст.-рус. острамок ’ахапак сена’ (1537). Параўн. настра́мак, стромак ’невялікі воз сена’ (Нас.). Фасмер (3, 166) звязвае з чэш. strom ’ствол, дрэва’, лічыць, што астромак ’сена вакол «строма», г. зн. шаста’. Таксама Безлай, Eseji, 118. Праабражэнскі, 2, 396: да стромкі ’такі, што імкнецца ўверх’, — г. зн. да стремиться. Сувязь з стромка адзначаў ужо Насовіч. Параўн. яшчэ дыял. настраміць ’накалоць’, укр. (у)стромити ’ўваткнуць, усунуць’. Выклікае цяжкасці тлумачэнне розных галосных пад націскам. Няясна. Гл. стромка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́ці ‘высокі, стаячы’, ‘строма’, ‘стойма’, сто́цевы ‘стромы’, сто́цы ‘стойма’, стоць ‘тс’, ‘вертыкальна’, ‘уніз галавой’, сто́цьмы ‘высокі’, сто́цястромка’ (Сл. ПЗБ), стоць, сто́цьма ‘галавою уніз’ (Янк. 1), ‘перпендыкулярна’ (Касп.), стоць, стацьмако́м ‘стаяком, дагары нагамі, дыбарам’ (Барад.), сто́цьма ‘нястрымна’ (Жд. 2), стоцькі ‘стойма’ (Др.-Падб.), стуць (галавой) ‘уніз галавой’ (Сцяшк.). Паводле аўтараў Сл. ПЗБ (4, 591–592), з літ. stãčias ‘стаячы, стромы, высокі’. Гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 132. Сюды ж назоўнікі стоці ‘апорныя слупы ў гумне’ (паст., ЛА, 4), стоць ‘беспарадак’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)