Стралы́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Стралы́
Р. Страло́ў
Д. Страла́м
В. Стралы́
Т. Страла́мі
М. Страла́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

страла́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. страла́ стрэ́лы
стралы́
Р. стралы́ стрэ́л
Д. страле́ стрэ́лам
В. стралу́ стрэ́лы
стралы́
Т. страло́й
страло́ю
стрэ́ламі
М. страле́ стрэ́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стрэлападо́бны, -ая, -ае.

Які мае форму, выгляд стралы.

С. ліст.

|| наз. стрэлападо́бнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Страла́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Страла́
Р. Стралы́
Д. Страле́
В. Стралу́
Т. Страло́й
Страло́ю
М. Страле́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пярна́ч, пернача, м.

Гіст. Старажытная зброя або знак улады: булава, галоўка якой мае выгляд пёраў стралы. Атаманскі пярнач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накане́чнік, ‑а, м.

Невялікі, звычайна конусападобны прадмет, які насаджваецца на канец іншага прадмета. Наканечнік стралы. □ Гэта была крывая шабля ў чорным бліскучым чахле з залацістым наканечнікам. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пастрэлка балотная ’блакітны несапраўдны, Petasites spurius (Retz.) Rchb.’ (гродз., Кіс.). Да страла (гл.): форма ліста нагадвае наканечнік стралы. Аб прэфіксе pa‑ гл. Борысь, Prefiks., 53.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

страла́, -ы́, мн. стрэ́лы і (з ліч. 2, 3, 4) стралы́, стрэл, ж.

1. Тонкі прут з завостраным канцом або вострым наканечнікам для стральбы з лука.

2. Рухомая частка пад’ёмнага крана, а таксама спецыяльнага прыстасавання для пад’ёму грузаў (спец.).

Экскаватарная с.

3. Назвы розных вузкіх і доўгіх дэталей і частак у механізмах, прыладах (спец.).

4. у знач. прысл. страло́й (-о́ю):

1) вельмі хутка, імкліва.

Стралой памчацца на вуліцу.

2) прама.

Стралой бяжыць дарога.

|| прым. стралавы́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Буса́к ’бугор’ (Касп., БРС), ’пажарны крук’ (КЭС, лаг.). З *босак. Запазычанне з польск. мовы (bosak ’тс’ < ням. Bootshacken, Bootshacke; Варш. сл., 1, 193; Брукнер, 37). Параўн. і баса́к ’тс’. Гл. і літ. bùsokas, якое запазычана з ням. (усх.-прус.) bôshaken (Фрэнкель, 67). З фанетычных меркаванняў не пераконвае вывядзенне (Міхневіч, БЛ, 1972, 1, 72) бел. буса́к з ст.-цюрк. bašag ’наканечнік, вастрыё стралы ці кап’я’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тано́к ’карагод’ (Бяльк., Ян., Растарг., Арх. Вяр.), ’хаджэнне шырокімі радамі жанчын, якія ўзяліся за рукі’ (у час “ваджэння стралы”) (Земляроб. каляндар), ’карагод, танец’ (чашн., Нар. сл.), ’танец’ (Ласт.), памянш. тано́чак (тапочекъ) ’тс’ (часцей у песнях) (Нас.), мн. л. танкі ’скокі’ (Сержп. Прымхі), тано́к вадзі́ць ’харавод вадзіць’ (Нар. Гом.), танка вадзіці ’тс’ (гом., Д.-Хадак.). Да тан (гл.) пад уплывам польск. дыял. tanek ’танец’ (Фасмер, 4, 19), гл. та́нец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)