страло́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. страло́к стралкі́
Р. стралка́ стралко́ў
Д. стралку́ стралка́м
В. стралка́ стралко́ў
Т. стралко́м стралка́мі
М. стралку́ стралка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

страло́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.

1. Чалавек, які ўмее страляць; хто страляе.

Меткі с.

2. Ваеннаслужачы стралковых або мотастралковых войск.

3. Ваеннаслужачы, які вядзе агонь з танка або самалёта.

С.-радыст.

4. Служачы ваенізаванай аховы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страло́к, -лка́ м. стрело́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страло́к, ‑лка, м.

1. Той, хто ўмее страляць, хто страляе. Сярод дваровай чэлядзі быў зухаваты хлопец Максім, майстра на ўсе рукі, надзвычай меткі стралок, і пан трымаў яго сваім паляўнічым. Машара. Калі ж бывае вольны дзень, Дзе там спачын такой натуры. Хлапцоў на стрэльбішча вядзе [Аляксей], — Першы стралок і фізкультурнік. Чарот.

2. Ваеннаслужачы пяхотнага войска, узброены агнястрэльнай зброяй. Пачаў .. [Іван Якаўлеў] службу салдатам-стралком. «Беларусь». Галоўны з .. [дыверсантаў] быў асаджаны куляй выдатнага стралка радавога Бандарэнкі. Брыль. // Баец, які вядзе стрэльбу з танка або самалёта. Стралок-радыст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стралок / трапны: снайпер; стралец (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бранябо́йшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Стралок, узброены бранябойным ружжом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрело́к страло́к, -лка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гранатамётчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Баец, узброены ручнымі гранатамі, або стралок з гранатамёта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кулямётчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Стралок з кулямёта.

|| ж. кулямётчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́ткі, -ая, -ае.

1. Здольны дакладна пападаць у цэль.

М. стралок.

2. перан. Які выразна і трапна азначае што-н.

Меткае параўнанне.

|| наз. ме́ткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)