страло́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.

1. Чалавек, які ўмее страляць; хто страляе. Меткі с.

2. Ваеннаслужачы стралковых або мотастралковых войск.

3. Ваеннаслужачы, які вядзе агонь з танка або самалёта. С.-радыст.

4. Служачы ваенізаванай аховы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)