страваво́д
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
страваво́д |
страваво́ды |
| Р. |
страваво́да |
страваво́даў |
| Д. |
страваво́ду |
страваво́дам |
| В. |
страваво́д |
страваво́ды |
| Т. |
страваво́дам |
страваво́дамі |
| М. |
страваво́дзе |
страваво́дах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
страваво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Частка стрававальнага тракта чалавека або жывёліны ў выглядзе трубкі, якая злучае поласць рота са страўнікам.
|| прым. страваво́дны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
страваво́д м., анат. пищево́д
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
страваво́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Частка стрававальнага тракта чалавека або жывёліны ў выглядзе трубкі, якая злучае поласць рота са страўнікам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пищево́д анат. страваво́д, -да м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
міжсце́нне, ‑я, н.
1. Месца ў сярэдняй частцы грудной поласці, дзе размешчаны сэрца, аорта, бронхі, стрававод.
2. перан. Тое, што перашкаджае сувязі, збліжэнню каго‑, чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пішчавод ’горла-стрававод’ (бых., мсцісл., нясвіж., чавус., касцюк., добруш., ЛА, 1). Культурны тэрмін, запазычаны з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
праглыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ну́ты; зак., каго-што.
Глытаючы, прапусціць праз глотку ў стрававод.
П. кавалак. 3 мёдам і цвік праглынеш (прыказка). П. пілюлю (перан.: моўчкі перанесці абразу). П. язык (перан.: замаўчаць, перастаць гаварыць; разм.). П. кнігу (перан.: хутка прачытаць; разм.).
|| незак. праглына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
глыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што і без дап.
1. Пры дапамозе мышцаў горла праштурхоўваць што-н. у стрававод.
Г. ежу.
2. перан. Паглынаць, убіраць у сябе.
Г. кнігі.
Г. слёзы.
Г. паветра.
Г. словы.
|| аднакр. глыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
|| наз. глыта́нне, -я, н.
|| прым. глыта́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Еч ’стрававод’ (Янк. Мат.); параўн. рус. еча ’ежа’. Магчыма, ад *ěstja (> *есча > еча), якое ў сваю чаргу ад назоўніка estь (ст.-рус. ѣсть ’ежа’), ‑ěsti ’есці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)