сто́йкасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. сто́йкасць
Р. сто́йкасці
Д. сто́йкасці
В. сто́йкасць
Т. сто́йкасцю
М. сто́йкасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сто́йкасць ж., прям., перен. сто́йкость; см. сто́йкі

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сто́йкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць стойкага. Камуністычная партыя і Савецкі ўрад, Радзіма-маці высока ацанілі мужнасць і стойкасць абаронцаў Брэсцкай цытадэлі. «Помнікі». [Лёня:] — Мы загартоўваем волю і павінны на сапраўдных справах даказваць стойкасць, вынослівасць і смеласць. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́йкі, -ая, -ае.

1. Які не слабее; трывалы, устойлівы.

Стойкія пароды.

С. водар.

2. перан. Які цвёрда прытрымліваецца якіх-н. поглядаў, думак і пад.; паслядоўны.

Стойка (прысл.) трымацца.

С. характар.

|| наз. сто́йкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мужа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Праяўляць стойкасць, мужнасць у цяжкіх абставінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́трымка¹, -і, ДМ -мцы, ж.

1. Уменне валодаць сабой; стойкасць, цярплівасць.

Праявіць вытрымку.

2. Час, на працягу якога адкрыты аб’ектыў фатаграфічнага апарата.

Зняць з вялікай вытрымкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выно́слівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць вынослівага; стойкасць, загартаванасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязло́мны, -ая, -ае.

1. Такі, якога нельга перамагчы, знішчыць; вельмі ўстойлівы, моцны.

Н. народ.

2. перан. Стойкі, цвёрды ў перакананнях, намерах; які выражае цвёрдасць, стойкасць.

Нязломная вера ў перамогу.

|| наз. нязло́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сто́йкость

1. в разн. знач. сто́йкасць, -ці ж.;

2. (выносливость) трыва́ласць, -ці ж.; см. сто́йкий.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Праяўляць стойкасць, мужнасць у цяжкіх абставінах. Мужайцеся, браты! Знішчайце да канца Змяіных вырадкаў, патомкаў інквізіцый. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)