ство́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
Кожная з дзвюх рухомых палавінак дзвярэй, аканіц, варот і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ство́рка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ство́рка |
ство́ркі |
| Р. |
ство́ркі |
ство́рак |
| Д. |
ство́рцы |
ство́ркам |
| В. |
ство́рку |
ство́ркі |
| Т. |
ство́ркай ство́ркаю |
ство́ркамі |
| М. |
ство́рцы |
ство́рках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ство́рка ж. ство́рка, створ м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ство́рка ство́рка, -кі ж.; палаві́нка, -кі ж.; (дверей, окон) фо́ртка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ство́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Кожная з дзвюх рухомых палавінак дзвярэй, аканіц, варот і пад. Расчыняюцца створкі дзвярэй, з рашучым выглядам заходзіць жонка, на руках у яе ватняе паліто, зімовая шапка. Навуменка. Спадае зашчапка з крука, Мільгае зграбная рука, І пад яе прыгожым рухам Узбоч плывуць дзве створкі духам. Колас. Ганна адчыніла другую створку акна і перагнулася паглядзець на двор. Гартны. / Пра часткі люстэрка, шырмы і пад. // Кожная з дзвюх палавінак ракавіны некаторых беспазваночных. Калі па неасцярожнасці [людзі] траплялі нагамі ў расчыненыя створкі,.. патрывожаны малюск хутка закрываўся. Матрунёнак. // Кожная з палавінак каробачкі некаторых раслін, якая растульваецца пасля паспявання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ство́рка ‘кожная з дзвюх рухомых палавінак дзвярэй, аканіц, варот і пад.’ (ТСБМ), створ ‘зачыненне (дзвярэй, вакон)’, ство́рчысты ‘створкавы’ (Нас.). Сюды ж створ ‘частка прасторы, абмежаваная стойкамі, перакладзінамі’, ‘створка’ (ТСБМ). З рус. ство́рка, створ ‘тс’, як і ўкр. створ (гл. ЕСУМ, 5, 404). Гл. затвор.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзве́рцы, -аў.
1. гл. дзверы.
2. Створка, створкі, якімі закрываюць якую-н. адтуліну.
Пячныя д.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фраму́га, -і, ДМ -му́зе, мн. -і, -му́г, ж.
Верхняя адкідная створка акна ці дзвярэй.
|| прым. фраму́жны, -ая, -ае.
Фрамужнае шкло.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акані́ца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.
Дашчаная ці жалезная створка для прыкрыцця знадворку акна.
Зачыніць аканіцы.
|| прым. акані́чны, -ая, -ае.
А. кручок.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
палаві́нка ж.
1. уменьш. полови́нка;
2. (двери и т.п.) полови́нка, ство́рка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)