стаўбе́ня

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. стаўбе́ня стаўбе́ні
Р. стаўбе́ні стаўбе́нь
Д. стаўбе́ні стаўбе́ням
В. стаўбе́ню стаўбе́нь
Т. стаўбе́няй
стаўбе́няю
стаўбе́нямі
М. стаўбе́ні стаўбе́нях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

То́ўба ’тоўсты, нязграбны чалавек’ (шчуч., Сл. ПЗБ; ТС), ’тоўстая, здаровая жанчына’ (гродз., ЖНС; Скарбы; Юрч. СНЛ), то́ўбіна, то́ўбішча, то́ўбачка ’тс’ (Юрч. СНЛ), то́ўбік ’таўстун’ (Юрч. Мудр.). Укр. то́вба ’непаваротлівы, няўклюдны, тоўсты чалавек (часцей — жанчына)’. Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 5, 109), не зусім яснае слова: магчыма, звязана з літ. taũbė ’тоўба’, якое ўзыходзіць да яўрэйскага імя Taube, параўн. ням. Taube ’голуб’. Зубаты (Studie, 1, 2, 164) супастаўляе са стаўбе́ня ’тоўсты, нязграбны чалавек’, укр. товпи́га, лат. stúlbs ’дурны’. Магчыма, утварэнне на -ба ад *toviti/*tyti ’адкормліваць, рабіцца тучным’ (гл. тучыць), параўн. тоўла, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)