статы́стыка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. статы́стыка
Р. статы́стыкі
Д. статы́стыцы
В. статы́стыку
Т. статы́стыкай
статы́стыкаю
М. статы́стыцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

статы́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Навука, якая вывучае колькасныя паказчыкі развіцця грамадства і грамадскай вытворчасці.

Эканамічная с.

Сельскагаспадарчая с.

2. чаго. Колькасны ўлік разнастайных масавых выпадкаў, з’яў.

С. нараджальнасці.

Прамысловая с.

3. Навуковы метад колькасных даследаванняў, якія выкарыстоўваюцца ў некаторых галінах ведаў.

Лінгвістычная с.

|| прым. статысты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

статы́стыка ж. стати́стика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

статы́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Навука, якая вывучае колькасныя змяненні ў развіцці чалавечага грамадства, народнай гаспадаркі і займаецца апрацоўкай лічбавых паказчыкаў з навуковай і практычнай мэтай.

2. Улік у якой‑н. галіне народнай гаспадаркі, грамадскім жыцці, а таксама дадзеныя такога ўліку. Статыстыка савецкага друку. Прамысловая статыстыка. Школьная статыстыка. □ Сённяшняя статыстыка бібліятэк і кніжнага гандлю адзначае асаблівую цікавасць чытача да твораў дакументальнай літаратуры. «Полымя».

3. Навуковы метад колькасных даследаванняў, які выкарыстоўваецца ў некаторых галінах ведаў. Лінгвістычная статыстыка. Біялагічная статыстыка.

•••

Варыяцыйная статыстыка (спец.) — раздзел матэматычнай статыстыкі, што вывучае сукупнасці аб’ектаў, уласцівасці якіх змяняюцца (вар’іруюцца) ад аб’екта да аб’екта.

[Лац. status — стан.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

статы́стык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. статы́стык статы́стыкі
Р. статы́стыка статы́стыкаў
Д. статы́стыку статы́стыкам
В. статы́стыка статы́стыкаў
Т. статы́стыкам статы́стыкамі
М. статы́стыку статы́стыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стати́стика статы́стыка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

статы́стык, ‑а, м.

Спецыяліст па статыстыцы, які займаецца статыстыкай. — Колькі людзей на зямлі? — Я запытаў у статыстыка. Макаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)