статы́стыка, ‑і,
1. Навука, якая вывучае колькасныя змяненні ў развіцці чалавечага грамадства, народнай гаспадаркі і займаецца апрацоўкай лічбавых паказчыкаў з навуковай і практычнай мэтай.
2. Улік у якой‑н. галіне народнай гаспадаркі, грамадскім жыцці, а таксама дадзеныя такога ўліку.
3. Навуковы метад колькасных даследаванняў, які выкарыстоўваецца ў некаторых галінах ведаў.
•••
[Лац. status — стан.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)