ста́рыца, -ы, мн. -ы, -рыц, ж.

Старое, перасохлае рэчышча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ста́рыца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Ста́рыца
Р. Ста́рыцы
Д. Ста́рыцы
В. Ста́рыцу
Т. Ста́рыцай
Ста́рыцаю
М. Ста́рыцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ста́рыца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ста́рыца ста́рыцы
Р. ста́рыцы ста́рыц
Д. ста́рыцы ста́рыцам
В. ста́рыцу ста́рыцы
Т. ста́рыцай
ста́рыцаю
ста́рыцамі
М. ста́рыцы ста́рыцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ста́рыца ж. (старое русло) ста́рица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́рыца, ‑ы, ж.

Старое, перасохлае рэчышча. [Сабіна] на момант застывае з іголкай у руцэ, радасна і неяк задумліва глядзіць не на бераг, а ўбок, налева, дзе бурым чаротам цямнее старыца — даўняе, парослае лазой, рэчышча ракі. Ракітны. Усё часцей трапляюцца старыцы — вялікія паўколы бліскучай, люстранай роўнядзі: гэта тыя ўчасткі, дзе цякла Прыпяць раней і якія спрамілі рачнікі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́рица ж. ста́рыца, -цы ж., обл. стары́к, -ка́ м., старо́е рэ́чышча.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вазяры́на ’вялікая лужына’ (Бяльк.); ’старарэчышча, старыца з вадой на лузе; зарослае возера, запушчаны ставок’ (Яшк.). Да возера. Па словаўтварэнню параўн. лужына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ашкле́ць, ‑ее; зак.

Тое, што і ашклянець. Нерухомае возера-старыца нібы застыла, ашклела, люстра яго з незвычайнай яскравасцю адбівала такія ж нерухомыя хмары і дубы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стары́к, ‑а, м.

Абл. Старыца. [Маёр:] — А тое, капітан, што гэты старык — рукаў вялікай ракі, мабыць, нават той самай ракі, да якой вы і хочаце прарвацца. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыву́ліна, ‑ы, ж.

Разм.

1. Тое, што і крывуля (у 1 знач.). Па кутках сохлі доўгія крывуліны на палоззе, каля сцен стаялі колы. Арочка.

2. Крывізна, выгіб у чым‑н. Старыца — даўнішняе, выгнутае крутой крывулінай рэчышча Прыпяці. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)