старо́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Памяшканне для стоража, невялікая хатка.

2. Жанчына-стораж (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

старо́жка

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
старо́жка - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

старо́жка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. старо́жка старо́жкі
Р. старо́жкі старо́жак
Д. старо́жцы старо́жкам
В. старо́жку старо́жкі
Т. старо́жкай
старо́жкаю
старо́жкамі
М. старо́жцы старо́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

старо́жка ж.

1. (помещение для сторожа) сторо́жка, карау́льня;

2. разг. (женщина-сторож) сторожи́ха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

старо́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Памяшканне для стоража, невялікая хатка. Леснікова старожка, у якой жыў Дземідзёнах, у тыя дні была поўна раненых. Чыгрынаў.

2. Разм. Жанчына-стораж. [Лютынскі:] Старожка ідзе; я скажу, каб самавар паставіла. Крапіва. Тут мяне сустрэла наша школьная старожка цётка Аўдоля. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Старо́жка ‘памяшканне для стоража; невялікая хатка’ (ТСБМ, ТС), разм. ‘жанчына-стораж’ (ТСБМ). У першым значэнні з рус. сторо́жка ‘тс’, у другім — наватвор ад стораж (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

варто́ўня, ‑і, ж.

Разм. Памяшканне для вартаўніка; старожка. Яшчэ да вайны тут [на паляне] стаяла вартоўня лесніка. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карау́лка разг. караву́лка, -кі ж.; (сторожка) старо́жка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сторо́жка старо́жка, -кі ж., варто́ўня, -ні ж., вартаўні́чая бу́дка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаршчо́чак і гаршчэ́чак, ‑чка, м.

Памянш. да гаршчок; маленькі гаршчок. Каля печы стаіць з вілкамі ў руках старожка, прыстаўляе гаршчочак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)