старажы́тны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
старажы́тны |
старажы́тная |
старажы́тнае |
старажы́тныя |
| Р. |
старажы́тнага |
старажы́тнай старажы́тнае |
старажы́тнага |
старажы́тных |
| Д. |
старажы́тнаму |
старажы́тнай |
старажы́тнаму |
старажы́тным |
| В. |
старажы́тны (неадуш.) старажы́тнага (адуш.) |
старажы́тную |
старажы́тнае |
старажы́тныя (неадуш.) старажы́тных (адуш.) |
| Т. |
старажы́тным |
старажы́тнай старажы́тнаю |
старажы́тным |
старажы́тнымі |
| М. |
старажы́тным |
старажы́тнай |
старажы́тным |
старажы́тных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
старажы́тны, -ая, -ае.
1. Які ўзнік або існаваў даўно; вельмі даўні.
С. звычай.
Старажытныя грэкі.
Старажытныя паданні.
2. Вельмі стары.
С. бор.
|| наз. старажы́тнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
старажы́тны дре́вний; стари́нный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
старажы́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які даўно прайшоў, мінуў (пра час). [Павел Лукіч:] — Але ж пэўных граніц між плямёнамі ў тыя старажытныя часы быць не магло. В. Вольскі. Старажоўка нясе назву, відаць, аж са старажытнага часу. Новікаў. // Які існаваў, быў, жыў у мінулыя часы. Старажытныя грэкі. Старажытная Русь. □ Невялічкая палянка паміж гушчару, асвечаная месяцам, выглядала нейкім цудоўным гняздом старажытных людзей. Чарот.
2. Які створаны, узнік у далёкім мінулым і захаваўся да гэтага часу. Старажытная легенда. Старажытныя паданні. □ Апошні прыпынак — ля старажытных сцен Крамля, дзе жыла і працавала Н. К. Крупская. «Звязда». На старажытным дзядзінцы тая самая векавая ратуша. Грамовіч.
3. Вельмі стары. Не, не спіць, не дрэмле Старажытны бор: Ён вартуе землі, Даўні свой прастор. Колас. Голлямі хістаючы калматымі, Хвоі старажытныя рыпяць. Панчанка. // Старадаўні. Можна было ўявіць чалавека ў старажытнай доктарскай мантыі. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
манускры́пт, -а, М -пце, мн. -ы, -аў, м.
Старажытны рукапіс.
Старадаўнія манускрыпты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
старажы́тнасць, -і, ж.
1. гл. старажытны.
2. звычайна мн. Помнікі мінулага.
У горадзе многа старажытнасцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
старажытна...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «старажытны», напр.: старажытнагрэчаскі, старажытнаегіпецкі, старажытнаяўрэйскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пабраці́мства, -а, н.
Старажытны славянскі звычай замацавання мужчынскай дружбы прыраўноўваннем яе да братніх адносін.
П. франтавікоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
і́канапіс, -у, м.
Пісанне ікон як від рэлігійнага жывапісу.
Старажытны і.
|| прым. іканапі́сны, -ая, -ае.
Іканапісная майстэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
древне́йший превосх. ст. найстаражы́тнейшы, найстаражы́тны, са́мы старажы́тны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)