сталава́цца, -лу́юся, -лу́ешся, -лу́ецца; -лу́йся; незак.

Харчавацца (у 2 знач.) дзе-н.

С. дома.

|| наз. сталава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталава́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сталу́юся сталу́емся
2-я ас. сталу́ешся сталу́ецеся
3-я ас. сталу́ецца сталу́юцца
Прошлы час
м. сталава́ўся сталава́ліся
ж. сталава́лася
н. сталава́лася
Загадны лад
2-я ас. сталу́йся сталу́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час сталу́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сталава́цца несов. столова́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сталава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; незак.

Харчавацца, мець стол (у 2 знач.) дзе‑н. або ў каго‑н. [Сяргей:] — Знайшоў кватэру недалёка ад заводзіка. Каморка невялічкая. Дамовіўся з гаспадыняй наконт харчу. Буду ў яе сталавацца. Машара. [Саша] ішла злосная, з намерам рашуча заявіць Ані, што, калі яшчэ раз будзе такая бульба і такі боршч — яна больш сталавацца ў яе не будзе, за свае грошы знойдзе кватэру ў любым месцы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

столова́ться несов. сталава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сталава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сталавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

харчава́цца, -чу́юся, -чу́ешся, -чу́ецца; -чу́йся; незак.

1. Задавальняць патрэбу арганізма ў ежы; есці, карміцца.

Х. гароднінай.

Заяц харчуецца капустай.

2. Сталавацца дзе-н.

Х. ў сталовай.

|| наз. харчава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

харчава́цца, ‑чуюся, ‑чуешся, ‑чуецца; незак.

1. Задавальняць патрэбу арганізма ў ежы; есці. Харчавацца малочнай ежай. □ Пакуль падрасла бульба, [Нямко] харчаваўся ягадамі і тым, што прыносілі яму з вёскі, а потым пачаў капаць скараспелку. Кулакоўскі. // Карміцца, жывіцца (пра жывёл). Харчуецца андатра галоўным чынам расліннай ежай, у меншай ступені — жывёльнай. «Весці».

2. Сталавацца дзе‑н. Харчавацца ў сталовай. □ І Адам астаўся адзін. Цяпер ён харчаваўся разам з адзінокімі парабкамі ў агульнай харчэўні, і гэта атручвала яго жыццё. Чарнышэвіч. [Дзяўчына] жыла ў інтэрнаце, харчавалася самастойна. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пита́ться

1. харчава́цца; сталава́цца; (есть) е́сці; (кормиться) кармі́цца;

пита́ться фру́ктами и овоща́ми харчава́цца садавіно́й і гаро́днінай, е́сці садавіну́ і гаро́дніну;

пита́ться до́ма харчава́цца (сталава́цца, е́сці) до́ма;

пита́ться подённой рабо́той кармі́цца (жыць) з падзённай пра́цы;

2. физиол., биол. жыві́цца;

тка́ни челове́ческого органи́зма пита́ются кислоро́дом тка́нкі чалаве́чага аргані́зма жы́вяцца кісларо́дам;

3. (пользоваться) карыста́цца; (снабжаться) забяспе́чвацца;

4. перен. жыві́цца; жыць; (иметь) мець;

пита́ться слу́хами жыць чу́ткамі;

пита́ться наде́ждой жыць надзе́яй (мець надзе́ю);

5. страд. кармі́цца; жыві́цца; сілкава́цца; забяспе́чвацца; насыча́цца; см. пита́ть 1—3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыхава́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зрабіць амаль нябачным; часова схаваць. Малады бярэзнік і альшэўнік атулілі буданы зялёным аксамітам, прыхавалі ад чалавечага вока. Шчарбатаў. Падчас бойкі ля універсітэта яшчэ мінулай восенню.. [Вольга] памагла мне апрытомнець і прыхавала наган, калі ён выпаў у мяне з кішэні. Карпюк. — А я пайду ставіць каня і прыхаваю ў пуньку бярвенне. Чорны. // Зберагчы для будучых часоў; пакінуць на запас. — Трэба нам быць гатовым на ўсё і хоць што-небудзь прыхаваць. Прыйдзецца ў лес бегчы, тады з лесу выходзіць, дык застанешся ў чым стаіш... Карпюк. — Не, брат Стары, тут і танней пражыць можна. Будзеш сабе сталавацца ў бацькі, можна і капейку прыхаваць. Колас.

2. перан. Схаваць, утаіць, скрыць што‑н. У Марыі кальнула ў сэрцы, але яна старалася прыхаваць гэта ад мацеры. Кулакоўскі. Каб прыхаваць сваю збянтэжанасць, я ўнурыўся ў школьны журнал, разглядаючы спісы вучняў мінулых гадоў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)