стакро́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. стакро́тка стакро́ткі
Р. стакро́ткі стакро́так
Д. стакро́тцы стакро́ткам
В. стакро́тку стакро́ткі
Т. стакро́ткай
стакро́ткаю
стакро́ткамі
М. стакро́тцы стакро́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стакро́тка ж., см. маргары́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стакро́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і маргарытка. [Гладыёлус на судзе кветак:] — Няма яшчэ Стакроткі, Чабору і Шыпшыны, але наш час кароткі, пачаць без іх павінны. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стакро́тка ‘маргарытка’ (гом., гродз., Кіс.; Нас., Байк. і Некр.), ‘агаткі’ (мін., Кіс.), сто́кроць ‘куст маргарытак’ (Нас.), стакратка ‘тс’ (Гарэц.). З польск. stokrótka ‘маргарытка’, якое, магчыма, калькуе ням. Tausendschön, што дакладней перадаецца чэш. stokrasa ‘тс’ (Брукнер, 516); укр. стокро́тка ‘тс’ таго ж паходжання, гл. ЕСУМ, 5, 424.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маргари́тка бот. стакро́тка, -кі ж., маргары́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Маргары́ткастакротка многагаловая, Beilis perennis L.’ (гом., маг., мін., Кіс.; ТСБМ). З рус. маргари́тка ці з польск. margarytka ’тс’, якія з франц. marguerite ’тс’, ’рамонак’, ’жэмчуг’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маргарытка, стакротка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)