Стакало́с ‘каласоўнік’ (стол., лельч., жытк., мазыр., Расл. св.; ЛА, 1), стоколо́с, стоколо́са ‘гірса’ (ТС), укр. стоко́лос, рус. стоко́лос, польск. stokłos, чэш. stoklosa, славац. stoklas, серб.-харв. сто̀класа, славен. stóklas. Прасл. *stokolsъ; ад сто і колас (Міклашыч, 335; Фасмер, 3, 764). Махэк₂ (579) заўважае, што лічэбнік сто не мае канкрэтнага значэння, абазначае толькі вялікую колькасць каласкоў у гэтай расліны ў параўнанні з адным коласам культурных збожжавых раслін.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стага́н ‘сараканожка, макрыца’ (Жыв. св., Сл. ПЗБ; ваўк., стаўб., слонім., ЛА, 1). Параўн. укр. стогна́ ‘тс’, рус. дыял. стагане́ц ‘мурашка’. З ⁺стоног з метатэзай н : г, параўн. Фасмер, 3, 743 (без уліку беларускага і ўкраінскага матэрыялу, да гнаць). Параўн. станог, стакалос (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)