стае́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Конь, якога трымаюць на стайні для выезду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стае́ннік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стае́ннік стае́ннікі
Р. стае́нніка стае́ннікаў
Д. стае́нніку стае́ннікам
В. стае́нніка стае́ннікаў
Т. стае́ннікам стае́ннікамі
М. стае́нніку стае́нніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стае́ннік м. выездно́й конь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стае́ннік, ‑а, м.

Конь, якога трымаюць на стайні для выезду. [Дзед Аніська:] — Меў .. [граф Чапскі] пару стаеннікаў, мо па тысячы рублёў кожны. Як выедзе, дык зямля ўгінаецца. Лужанін. Лёгка і грацыёзна нёсся на тонкіх зграбных нагах сівы ў яблыкі стаеннік. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́ і даімча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; зак. (разм.).

1. каго-што. Вельмі хутка даставіць да якога-н. месца.

Шафёр умомант дамчаў пасажыра да вакзала.

2. Тое, што і дамчацца, даімчацца.

Стаеннік вырваўся і хутка даімчаў да вадапою.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тво́рнік ’жарабец’ (мазыр., З нар. сл.; Мат. Гом.), ’стаеннік’ (Сцяшк. Сл.). Скарочана з вытворнік ’самец, пакінуты на развод’ (гл.), што ад тварыц1 і калькуе рус. производи́тель ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гняды́, ‑ая, ‑ое і гне́ды, ‑ая, ‑ае.

Цёмнарыжы (пра масць коней). Гняды стаеннік. Жарабя гнядой масці. // у знач. наз. гняды́, ‑ога, м. Конь такой масці. Пятрок выехаў на сваім гнядым узмяшаць свой папар. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жарабо́к, ‑бка, м.

Непакладаны конь; конь-самец. Жарабок-стаеннік. Племянны жарабок. □ Быў у .. [Шахлевіча] тут улюбёны жарабок са спецыяльным прызначэннем множыць конскую народу. Колас. На ўсім скаку мог заарканіць Касым самага дзікага жарабка, за кароткі час аб’ездзіць яго. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бры́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Лёгкі выязны вазок. Дзень і ноч тарахцелі сялянскія падводы, шляхецкія брычкі і панскія фаэтоны. С. Александровіч. Непадалёку ад райкома стаяў прывязаны да агароджы гладкі вараны стаеннік, запрэжаны ў акуратную, на рысорах, брычку з мяккім сядзеннем са спінкай і месцам для фурмана. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́гарадка і загаро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Невысокая перагародка, звычайна ўнутры памяшкання. За загарадкаю на свабодна расстаўленых сталах працавала шмат канторшчыкаў. Гартны. Стаеннік злосна грыз зубамі загарадку, неспакойна біў капытоў цагляную падлогу. Васілевіч.

2. Месца, адгароджанае перагародкаю, плотам. Пасярод [хлява] вузкі калідор, а па баках загарадкі для свіннёй, кожнай асобна. Галавач. [Вера] пазаганяла кароў па загародках. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)