ссо́ўвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ссо́ўваюся ссо́ўваемся
2-я ас. ссо́ўваешся ссо́ўваецеся
3-я ас. ссо́ўваецца ссо́ўваюцца
Прошлы час
м. ссо́ўваўся ссо́ўваліся
ж. ссо́ўвалася
н. ссо́ўвалася
Загадны лад
2-я ас. ссо́ўвайся ссо́ўвайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час ссо́ўваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ссо́ўвацца несов.

1. (перемещаться, двигаясь) сдвига́ться; смеща́ться;

2. па́дать, сва́ливаться;

3. (двигаясь, приближаться друг к другу) сдвига́ться;

4. (сползать вбок) съезжа́ть;

1-4 см. ссу́нуцца;

5. страд. сдвига́ться; смеща́ться; сва́ливаться, сбра́сываться; сгреба́ться; см. ссо́ўваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ссо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ссунуцца.

2. Зал. да ссоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Зрушыцца з месца, спусціцца куды-н.

С. з печы.

Мех ссунуўся з воза.

2. Сунучыся, зваліцца адкуль-н.

Снег ссунуўся са страхі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухаючыся, наблізіцца; насупіцца, нахмурыцца (пра бровы).

Дзеці ссунуліся цясней адзін да другога.

У дырэктара раптам ссунуліся бровы.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Расслабіўшыся, спаўзці, з’ехаць уніз, набок.

Шапка ссунулася на патыліцу.

|| незак. ссо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. ссо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссо́ўны, -ая, -ае.

Такі, які можа ссоўвацца.

С. стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссо́вываться возвр., страд. ссо́ўвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сдвига́ться

1. ссо́ўвацца;

2. ссо́ўвацца, кра́тацца, зру́швацца;

3. зру́швацца; см. сдви́нуться;

4. страд. ссо́ўвацца, зру́швацца; см. сдвига́ть 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смеща́ться

1. зру́швацца, ссо́ўвацца, скрана́цца; перамяшча́цца;

2. перен. зру́швацца;

3. страд. зру́швацца, ссо́ўвацца, скрана́цца; перамяшча́цца; зніма́цца; см. смеща́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

су́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; незак.

Разм. Пахмурна ссоўвацца (пра бровы). // Хмурыцца, дзьмуцца (пра чалавека). [Маці:] — Дачушка, не супся. Я нічога не ўкрала. Чаго я буду маўчаць? Ермаловіч. / у перан. ужыв. А неба ўсё супілася, цямнела. Вялізная чорная хмара плыла над галавою. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

съезжа́ть несов.

1. в разн. знач. з’язджа́ць; (сдвигаться, сползать — ещё) з’язджа́ць, спаўза́ць, ссо́ўвацца;

2. (уезжать) выязджа́ць, з’язджа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)