сро́дак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сро́дак сро́дкі
Р. сро́дку сро́дкаў
Д. сро́дку сро́дкам
В. сро́дак сро́дкі
Т. сро́дкам сро́дкамі
М. сро́дку сро́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сро́дак, -дку, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Прыём, спосаб дзеяння для дасягнення, ажыццяўлення чаго-н.

Усімі сродкамі змагацца за мір на зямлі.

2. Прадмет, сукупнасць прыстасаванняў, неабходных для ажыццяўлення якой-н. мэты.

Сродкі вытворчасці.

Сродкі сувязі.

3. Тое, што служыць якой-н. мэце, неабходнай для дасягнення чаго-н.

Мова — важнейшы с. зносін.

4. Лекі, медыцынскія прэпараты, неабходныя пры лячэнні.

Сродкі ад крывянога ціску.

С. ад кашлю.

5. мн. Грошы, матэрыяльныя каштоўнасці.

Абаротныя сродкі.

Чалавек са сродкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сро́дак, -дку м.

1. в разн. знач. сре́дство ср.;

радыка́льны с. — радика́льное сре́дство;

мо́ва — с. зно́сін — язы́к — сре́дство обще́ния;

2. обычно мн., в разн. знач. сре́дства;

~дкі вытво́рчасці — сре́дства произво́дства;

лячэ́бныя ~дкі — лече́бные сре́дства;

абаро́тныя ~дкі — оборо́тные сре́дства;

агнявы́я ~дкі — огневы́е сре́дства

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сро́дак, ‑дку, м.

1. Прыём, спосаб дзеяння, захады для ажыццяўлення, дасягнення чаго‑н. І Вадап’ян усімі сродкамі стараецца .. прыблізіць тую часіну, калі ён паставіць свой дом на гэтым вось пляцы, што стыкаецца з пляцам пана Тарбецкага. Колас. Пратэст .. выказваўся адзіным для маленства сродкам — плачам. Брыль. Нават перад ворагам бараніцца не ўсякімі сродкамі можна рэвалюцыянеру. Машара.

2. Тое, што служыць якой‑н. мэце, неабходнае для дасягнення, ажыццяўлення чаго‑н. Вельмі важным сродкам палітычнай работы сярод насельніцтва ў тыле ворага быў падпольны бальшавіцкі друк. Залескі. Хто ж зрабіў з цябе сродак зла і знішчэння, О грымучы, бязлітасны кат — вадарод! Караткевіч. // Прадмет, прыстасаванне і пад. або сукупнасць іх, неабходныя для ажыццяўлення якой‑н. дзейнасці. Сродкі сувязі. Транспартныя сродкі. □ Сацыялізм назаўсёды палажыў канец панаванню прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці, гэтай крыніцы расколу грамадства на варагуючыя класы. Праграма КПСС. // Лекі, медыцынскія прэпараты або медыкаменты, неабходныя для лячэння. Лячэбныя сродкі. □ [Вейс:] — Хвораму арганізму патрэбна ў першую чаргу кровапусканне.., Яно вылечвае ад усіх хвароб. Гэта выдатнейшы сродак,.. ён варты ўсёй вялікай медыцына. Лынькоў. // перан. Магчымасці, рэальныя ўмовы. Мастацкія пераклады .. — верны шлях узаемаўзбагачэння літаратур, моцны сродак умацавання ўзаемадавер’я паміж народамі. Палітыка.

3. толькі мн. (сро́дкі, ‑аў). Грошы, капітал, матэрыяльныя каштоўнасці. Сродкі існавання. Жыць не па сродках. □ Савецкая дзяржава адпускае на асвету вялікія сродкі. «Беларусь». Старшыня абяцаў: сродкаў, кажа, калгас не пашкадуе на бібліятэку. Васілевіч. Васіль надзвычай асцярожна выдаткаваў сродкі, лічачы кожную капейку. Шамякін.

•••

Агнявыя сродкі — агнястрэльная зброя, якая знаходзіцца ў распараджэнні пэўнага вайсковага падраздзялення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сро́дак ‘прыём, спосаб дзеяння, захады’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.). Ст.-бел. сродокъ, сродекъ ‘сярэдзіна; сродак’, запазычанне з ст.-польск. środek ‘сярэдзіна; сродак’ (Булыка, Лекс. запазыч., 186). Сучаснае бел. слова, ведаць, працягвае ст.-бел.; гл. яшчэ Карскі, Белорусы, 149; Кюнэ, Poln., 99. Далей да прасл. *serda ‘сярэдзіна’, *sьrdь‑ ‘сэрца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акцэнта́тар

‘прылада, сродак акцэнтацыі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. акцэнта́тар акцэнта́тары
Р. акцэнта́тара акцэнта́тараў
Д. акцэнта́тару акцэнта́тарам
В. акцэнта́тар акцэнта́тары
Т. акцэнта́тарам акцэнта́тарамі
М. акцэнта́тары акцэнта́тарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вібраінструме́нт

‘прылада, сродак дасягнення’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вібраінструме́нт вібраінструме́нты
Р. вібраінструме́нта вібраінструме́нтаў
Д. вібраінструме́нту вібраінструме́нтам
В. вібраінструме́нт вібраінструме́нты
Т. вібраінструме́нтам вібраінструме́нтамі
М. вібраінструме́нце вібраінструме́нтах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

актуаліза́тар

‘у мовазнаўстве: пэўны моўны сродак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. актуаліза́тар актуаліза́тары
Р. актуаліза́тара актуаліза́тараў
Д. актуаліза́тару актуаліза́тарам
В. актуаліза́тар актуаліза́тары
Т. актуаліза́тарам актуаліза́тарамі
М. актуаліза́тары актуаліза́тарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

самавыратава́льнік

сродак аховы органаў дыхання і зроку’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. самавыратава́льнік самавыратава́льнікі
Р. самавыратава́льніка самавыратава́льнікаў
Д. самавыратава́льніку самавыратава́льнікам
В. самавыратава́льнік самавыратава́льнікі
Т. самавыратава́льнікам самавыратава́льнікамі
М. самавыратава́льніку самавыратава́льніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ціхахо́д

‘транспартны сродак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ціхахо́д ціхахо́ды
Р. ціхахо́да ціхахо́даў
Д. ціхахо́ду ціхахо́дам
В. ціхахо́д ціхахо́ды
Т. ціхахо́дам ціхахо́дамі
М. ціхахо́дзе ціхахо́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)