спі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. спі́на спі́ны
Р. спі́ны спі́н
Д. спі́не спі́нам
В. спі́ну спі́ны
Т. спі́най
спі́наю
спі́намі
М. спі́не спі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спі́на, -ы, мн. -ы, спін, ж.

Частка тулава ад шыі да крыжа.

Выпрастаць спіну.

Гнуць спіну

1) многа і цяжка працаваць на каго-н.;

2) перад кім пакланяцца, угоднічаць.

За спінай вялікі вопыт работы — у мінулым.

На ўласнай спіне зведаць што-н. — на сваім вопыце.

Не разгінаючы спіны — без адпачынку, старанна рабіць што-н.

Павярнуцца спінай да каго-, чаго-н. — выказаць абыякавасць, знявагу, перастаць звяртаць увагу на каго-, што-н.

Рабіць што-н. за спінай у каго-н. — без ведама каго-н.

|| памянш. спі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. спінны́, -а́я, -о́е.

Спінныя пазванкі.

С. мозг (у пазваночніку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спі́на ж. спина́;

вы́прастаць ~ну — распрями́ть спи́ну;

гнуць ~ну — гнуть спи́ну;

паказа́ць ~ну — показа́ть спи́ну;

нож у ~ну — нож в спи́ну;

удар у ~ну — уда́р в спи́ну;

на ўла́снай ~не (пазна́ць, адчу́ць што) — на со́бственной спине́ (испыта́ть, узна́ть что);

выязджа́ць (е́здзіць) на чужо́й ~не — выезжа́ть (е́здить) на чужо́й спине́;

мура́шкі бе́гаюць па ~не — мура́шки бе́гают по спине́;

хава́цца (за чыю) ~ну — пря́таться (за чью) спи́ну;

не разгіна́ючы ~ны — не разгиба́я спины́;

маро́з па ~не (па ску́ры) прабе́г — моро́з по спине́ (по ко́же) пробежа́л;

недасо́л на стале́, перасо́л на ~не́посл. недосо́л на столе́, пересо́л на спине́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спі́на, ‑ы, ж.

1. Задняя (у жывёл — верхняя) частка тулава ад шыі да крыжа. Рыбак, які нёс сеці, выпрастаў нарэшце спіну і паварушыў плячыма. В. Вольскі. Гуз паморшчыўся — ён абдзёр спіну і плячо, калі лез пад нары. Шашкоў. Заклаўшы рукі за спіну, .. [Булай] задаволена пазіраў на квяцісты графік. Шыцік. Я схапіў сачок, ускочыў у ваду .. і ўбачыў побач з сабою доўгую цёмную спіну шчупака. Якімовіч. / у перан. ужыв. Рыбак зморана шпарыў па шырокай спіне пагорка, пакутна цямячы, што галоўнае цяпер — адбегчыся як мага далей. Быкаў. Хвалі паўзуць няўмольна, Калматыя спіны іх гнуцца. Свірка. Сонца аглядае развітальным позіркам [в]острыя спіны стрэх. Крапіва.

2. Тое, што і спінка (у 3 знач.). Старая выцягнула са свайго падгалоўя брудную, працёртую на спіне кашулю. Брыль.

•••

Вецер у спіну каму гл. вецер.

Вывезці на спіне гл. вывезці.

Выехаць на чужой спіне гл. выехаць.

Гнуць спіну гл. гнуць.

Ездзіць на чыёй спіне гл. ездзіць.

За спінай — а) каго, чыёй, у каго таемна, без ведама каго‑н. [Джвучка:] — Вы мне тут сёння ўвесь вечар чаўплі, што за маім старшынствам жыццё было. Каму? Вам! Вы нажываліся за маёй спінай. Пташнікаў; б) каго, чыёй, у каго на чые‑н. сродкі; пад апекай каго‑н. [Якуб] жа робіць вялікую справу — адвучвае такіх лайдакоў, як ты, жыць за чужой спінай. Васілёнак; в) у мінулым. У Куляшова ўзлятаюць да зорак людзі, якія маюць за спінай вялікі, вопыт барацьбы за зямлю. Бярозкін; г) за сабой, ззаду. За спінаю ў мяне апынуўся горад, а наперадзе поле. Кавалёў. [Да салдат] дайшла вестка аб тым, што непадалёку, можна сказаць, за іх спінаю, размясціліся танкавая брыгада і полк «кацюш». Сіўцоў.

За спінай каго; з-за спіны каго — ззаду каго‑н., з-за каго‑н. Стоячы за спінай свайго незнаёмага таварыша, Сцёпка то ўсміхаўся, то паціскаў плячыма, калі чуў няправільныя адказы. Колас. Уся Падвалока паказалася Івану з-за спіны старога і паплыла, паплыла, паплыла ўправа. Брыль.

Мароз па спіне ідзе (прайшоў, прабег) гл. мароз.

Мурашкі забегалі (бегаюць, пабеглі, пайшлі) па спіне гл. мурашка.

Не разгінаючы спіны гл. разгінаць.

Нож у спіну гл. нож.

Павярнуцца спінай да каго-чаго гл. павярнуцца.

Стаяць за спінай чыёй, у каго гл. стаяць.

Удар у спіну гл. удар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спі́на ‘задняя (у жывёл — верхняя) частка тулава’ (ТСБМ, ТС; лід., карэліц., мін., Сл. ПЗБ; браг., Шатал.), спі́на ‘хрыбет’ (Пятк. 2), ‘вільчык’ (Сл. ПЗБ); таксама спіна́, спэна́спіна’, ‘прадаўгаватая горка’ (ТС). Укр. спи́на, рус. спина́спіна’. Лічыцца запазычаннем праз ст.-польск. spina ‘хрыбет’ (параўн. націск) з лац. spīna ‘спінны хрыбет, пазваночнік’; гл. Міклашыч, 318; Брукнер, 509. Фасмер (3, 735) прапаноўвае яшчэ бачыць роднасць з лат. spina ‘прут’, лац. spīna ‘цёран; шып, хрыбет’, ст.-в.-ням. spinula ‘шпілька’, тахар. A spin‑ ‘крук, колышак’, с.-н.-ням. spîle ‘ражон’. Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 371; Трубачоў, Проспект, 81.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спіна, хрыбет; горб (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

спінны́ гл. спіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. спі́н
Р. спі́на
Д. спі́ну
В. спі́н
Т. спі́нам
М. спі́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спин физ. спін, род. спі́на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзікабра́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Жывёліна атрада грызуноў, спіна і бакі ў якой пакрыты доўгімі іголкамі.

|| прым. дзікабра́завы, -ая, -ае.

Дзікабразавае шчацінне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)