спілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., што.

1. Зрэзаць пілой.

С. бярозу.

С. верхавіну дрэва.

2. Зраўняць напільнікам шурпатасці на чым-н.; апілаваць.

|| незак. спіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. спіло́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спілава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спілу́ю спілу́ем
2-я ас. спілу́еш спілу́еце
3-я ас. спілу́е спілу́юць
Прошлы час
м. спілава́ў спілава́лі
ж. спілава́ла
н. спілава́ла
Загадны лад
2-я ас. спілу́й спілу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час спілава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спілава́ць сов. (срезать пилой) спили́ть;

с. дрэ́ва — спили́ть де́рево

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

1. Зрэзаць пілой. Спілуюць пару сосен і — бяруцца сукі абсякаць. Пальчэўскі. Цяпер маяка на кургане не было — яго спілавалі яшчэ ў пачатку ліпеня. Чыгрынаў.

2. Зраўняць напільнікам шурпатасці на паверхні чаго‑н.; апілаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Спілаваць усё, многае.

П. дрэвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спілава́ны спи́ленный; см. спілава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

испили́ть сов. спілава́ць, папілава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спіло́ўваць несов. (срезать пилой) спи́ливать; см. спілава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да спілаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спілава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спілаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)