спілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., што.

1. Зрэзаць пілой.

С. бярозу.

С. верхавіну дрэва.

2. Зраўняць напільнікам шурпатасці на чым-н.; апілаваць.

|| незак. спіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. спіло́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)