спужа́цца гл. пужацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спужа́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спужа́юся спужа́емся
2-я ас. спужа́ешся спужа́ецеся
3-я ас. спужа́ецца спужа́юцца
Прошлы час
м. спужа́ўся спужа́ліся
ж. спужа́лася
н. спужа́лася
Загадны лад
2-я ас. спужа́йся спужа́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час спужа́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спужа́цца сов. испуга́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Адчуць страх перад кім‑, чым‑н. Света ўсяго баіцца ў лесе, не толькі мурашак і жаб. Баіцца нават птушак, дзікіх качак учора спужалася — крычала на ўсю Сырніцу. Пташнікаў. [Антось:] — Летняя ноч кароткая, а цягнуць камень праз лес цяжка .. А тут стала займацца на золак, у Сверанаве заспяваў певень, дык нячысцік спужаўся, кінуў камень ды ходу наўцёкі... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пужа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Адчуваць страх, палохацца.

|| зак. спужа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і напужа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапужа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Моцна спужацца.

П. да смерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зжахну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

Раптоўна і моцна спужацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

струпяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

1. Стаць трупам; памерці.

2. перан. Вельмі спужацца, страціць прытомнасць ад страху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папужа́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Спужацца — пра ўсіх, многіх.

Дзеці папужаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стру́сить сов. збая́цца, спужа́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)