спу́дзіць гл. пудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спу́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спу́джу спу́дзім
2-я ас. спу́дзіш спу́дзіце
3-я ас. спу́дзіць спу́дзяць
Прошлы час
м. спу́дзіў спу́дзілі
ж. спу́дзіла
н. спу́дзіла
Загадны лад
2-я ас. спу́дзь спу́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час спу́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спу́дзіць сов. испуга́ть; спугну́ть; всполоши́ть;

с. каня́ — испуга́ть ло́шадь;

с. пту́шак — спугну́ть (всполоши́ть) птиц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спу́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Спужаўшы, прымусіць пайсці, паляцець, пабегчы адкуль‑н. Над галовамі пралапатала чарада белых галубоў — нехта іх спудзіў. Гурскі. Я чую возера ўсплёскі: То сом прачнуўся на зары І спудзіў шчупака. Броўка. Увайшоў [бегемот] у чаротнік, спудзіў птушак, пачаў там валаводзіцца ды трашчаць. Маўр. Прытаіўся Гушчык, каб ваўка не спудзіць, і чакае ціха, што далей тут будзе. Дубоўка. / у перан. ужыв. Спудзіў трэск аўтаматаў Раніцой цішыню. Смагаровіч. // перан. Прымусіць знікнуць (які‑н. настрой, пачуццё і пад.). Што іх спудзіла сон, Што яны паглядаюць на захад? Танк.

2. Напалохаць, спужаць. І ўвесь народ ураз мятнуўся, І дзядзька наш не аглянуўся, Як і яго людская хваля Нясла бы шчэпку ў перавале. Як бы хто іх тут страшна спудзіў. Колас. — Сватамі дзевак не спудзіш, — засмяялася.. [Аленка] і да мяне [Сені] прытулілася. Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак., каго (што).

Страшыць, пужаць (жывёлу); пужаючы, разганяць, адганяць адкуль-н.

Машыны пудзілі жывёлу.

П. варон.

|| зак. спу́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны, напу́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны і успу́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спугну́ть сов., разг. спу́дзіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спу́джаны испу́ганный; спу́гнутый; всполошённый; см. спу́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да спудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папу́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.

Спужаць, спудзіць. [Бабрам] ёсць дзе, калі хто папудзіць, хавацца — у рэчку. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спу́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад спудзіць.

2. у знач. прым. Перапалоханы, ахоплены спалохам. Трашчыць у лесе сухое галлё ад спуджаных коней. Каваль. // Які выражае спалох. [Дэлегаты] пачулі спачатку нечыя спуджаныя галасы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)