спра́ўнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спра́ўнік спра́ўнікі
Р. спра́ўніка спра́ўнікаў
Д. спра́ўніку спра́ўнікам
В. спра́ўніка спра́ўнікаў
Т. спра́ўнікам спра́ўнікамі
М. спра́ўніку спра́ўніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спра́ўнік м., ист. испра́вник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спра́ўнік, ‑а, м.

Начальнік павятовай паліцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі. Выконваць.. загад губернатара прыехаў павятовы спраўнік з прыставам і стражнікам. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капіта́н-спра́ўнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. капіта́н-спра́ўнік капіта́н-спра́ўнікі
Р. капіта́н-спра́ўніка капіта́н-спра́ўнікаў
Д. капіта́н-спра́ўніку капіта́н-спра́ўнікам
В. капіта́н-спра́ўніка капіта́н-спра́ўнікаў
Т. капіта́н-спра́ўнікам капіта́н-спра́ўнікамі
М. капіта́н-спра́ўніку капіта́н-спра́ўніках

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

испра́вник дорев. спра́ўнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капита́н-испра́вник уст. капіта́н-спра́ўнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галапу́зы, ‑ая, ‑ае.

Разм. З голым жыватом (звычайна пра дзяцей). — Прэч! Наз-зад, галапузыя чэрці! — зашыпеў на [хлапчукоў] спраўнік і пагразіў шабляй. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́йка, ‑і, ДМ шайцы, ж.

Разм. Група людзей, якія ўчыняюць разбой, злачынствы; банда. Шайка бандытаў. □ Гэта была шайка паліцаяў, якія, баючыся атрымаць належную плату за сваю службу немцам, цяпер туляліся па цёмных кутках. Васілевіч. // Неадабр. Пра кампанію людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, учынкі і паводзіны якіх асуджаюцца грамадскасцю. Шайка жулікаў. □ Поп, земскі начальнік, прыстаў, спраўнік, гэта, брат, — усё адна шайка. Колас.

[Ад латыш. šaika — шмат народу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)