спра́ўдзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.

1. Ажыццявіцца, здзейсніцца; збыцца.

Нашы мары спраўдзіліся.

2. Пацвердзіцца.

Чуткі спраўдзіліся.

|| незак. спра́ўджвацца, -аецца.

|| наз. спра́ўджванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спра́ўдзіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. спра́ўдзіцца спра́ўдзяцца
Прошлы час
м. спра́ўдзіўся спра́ўдзіліся
ж. спра́ўдзілася
н. спра́ўдзілася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спра́ўдзіцца сов. сбы́ться, испо́лниться;

ма́ры на́шы ~дзіліся — мечты́ на́ши сбыли́сь;

жада́нне маё ~дзілася — жела́ние моё испо́лнилось (сбыло́сь)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спра́ўдзіцца, ‑дзіцца; зак.

1. Ажыццявіцца, здзейсніцца; збыцца. Мары тысячагоддзяў Аб светлай долі чалавецтва Спраўдзяцца ў жыцці. Бядуля. [Барашкін] проста верыў у тое, што гэтыя планы павінны абавязкова спраўдзіцца. Савіцкі. — А божачка мой, Кандратка прыйшоў! — з радасці загаласіла.. [маці]. — Сон спраўдзіўся. Лобан.

2. Аказацца правільным, пацвердзіцца. Чуткі пра выклік у камісію спраўдзіліся. Лынькоў. [Рыгорава] падазронасць і здагадка спраўдзіліся. Адамчык. Меркаванне камандзіра брыгады спраўдзілася. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спра́ўджвацца, ‑аецца.

Незак. да спраўдзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спра́ўджвацца несов. сбыва́ться, исполня́ться; см. спра́ўдзіцца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сбы́ться сов. (осуществиться) збы́цца, спра́ўдзіцца, здзе́йсніцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спра́ўджанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. спраўджваць — спраўдзіць і спраўджвацца — спраўдзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оправда́ться

1. (доказать свою правоту) апраўда́цца;

2. (подтвердиться) спра́ўдзіцца;

его́ слова́ оправда́лись на де́ле яго́ сло́вы спра́ўдзіліся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спра́ўдзіць сов., разг.

1. испо́лнить, вы́полнить;

ён, калі́ паабяца́е, заўсёды с. — он, е́сли пообеща́ет, всегда́ испо́лнит (вы́полнит);

2. см. спра́ўдзіцца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)