спрадве́чны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
спрадве́чны |
спрадве́чная |
спрадве́чнае |
спрадве́чныя |
| Р. |
спрадве́чнага |
спрадве́чнай спрадве́чнае |
спрадве́чнага |
спрадве́чных |
| Д. |
спрадве́чнаму |
спрадве́чнай |
спрадве́чнаму |
спрадве́чным |
| В. |
спрадве́чны (неадуш.) спрадве́чнага (адуш.) |
спрадве́чную |
спрадве́чнае |
спрадве́чныя (неадуш.) спрадве́чных (адуш.) |
| Т. |
спрадве́чным |
спрадве́чнай спрадве́чнаю |
спрадве́чным |
спрадве́чнымі |
| М. |
спрадве́чным |
спрадве́чнай |
спрадве́чным |
спрадве́чных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
спрадве́чны, -ая, -ае.
1. Які не перастае існаваць; адвечны; шматвяковы; старадаўні.
С. бор.
Спрадвечныя традыцыі.
2. Карэнны, пастаянны.
Зубры — спрадвечныя жыхары Белавежскай пушчы.
|| наз. спрадве́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спрадве́чны незапа́мятный, изве́чный, векове́чный, иско́нный, изнача́льный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спрадве́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ідзе ад вякоў, не перастае існаваць; адвечны. Большая частка .. [выспы] пакрыта спрадвечнымі льдамі, а на меншай жывуць эскімосы і наезджыя каланісты-датчане. Дубоўка. Яно спакойнае, урачыстае, спрадвечнае жнівеньскае неба. Навуменка. Гудзе зямля, звіняць прасторы на свой стары, спрадвечны лад. Колас. Усё ішло само па сабе, падпарадкоўваючыся спрадвечным законам. Чаркасаў. // Шматвяковы, векавы; вельмі стары. Спрадвечны бор. □ Вецер ідзе над лесам, трашчыць і гудзе ў верхавінах спрадвечных дрэў. Чорны. Спрадвечныя дубы лёгка ўзнімаюць угору на сваіх гранітных ствалах цяжкія кроны. Паслядовіч.
2. Які існуе здаўна; старадаўні. Дзяды дзяўбуць ночвы ці выразаюць лыжкі; бабулі і мамы развешваюць ад елкі да бярозкі памытую бялізну, а ў нядзельныя раніцы, па старому, спрадвечнаму звычаю, пякуць у зямлянках аладкі для ўнукаў і дзяцей. Брыль. // Які вельмі даўно мінуў, вельмі даўні. Рабілі рупна і з веданнем, як робяць з часоў спрадвечных другія зямныя справы. Вярцінскі.
3. Карэнны, пастаянны, асноўны. Белавежскія зубры, спрадвечныя жыхары старадаўніх лясоў, знаходзяцца зараз і на беларускім баку пушчы. В. Вольскі. Была яшчэ адна немалаважная прычына: спрадвечнаму земляробу цяжка прызвычаіцца да гарадскога жыцця. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаконве́чны, -ая, -ае.
Тое, што і спрадвечны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спаконве́чны, см. спрадве́чны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
векаве́чны, -ая, -ае.
Які існуе многа вякоў; спрадвечны.
В. бор.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
изве́чный спрадве́чны, адве́чны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
иско́нный спрадве́чны; спаконве́чны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
предве́чный уст. спрадве́чны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)