спо́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спо́рны спо́рная спо́рнае спо́рныя
Р. спо́рнага спо́рнай
спо́рнае
спо́рнага спо́рных
Д. спо́рнаму спо́рнай спо́рнаму спо́рным
В. спо́рны (неадуш.)
спо́рнага (адуш.)
спо́рную спо́рнае спо́рныя (неадуш.)
спо́рных (адуш.)
Т. спо́рным спо́рнай
спо́рнаю
спо́рным спо́рнымі
М. спо́рным спо́рнай спо́рным спо́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спо́рны, -ая, -ае.

1. Пра дзейнасць, працу: хуткі і паспяховы.

Спорная праца.

2. Пра дождж: які хутка пакрывае або змочвае зямлю.

С. дождж.

3. Які пры малых затратах дае найлепшы вынік; выгадны ў гаспадарчых адносінах.

Спорныя крупы.

Спорная пшаніца.

4. Пра почырк: з вузкімі, дробнымі, блізка размешчанымі літарамі і невялікімі прамежкамі паміж словамі.

|| наз. спо́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спо́рны

1. в разн. знач. спо́рый;

жы́та ўрадзі́ла не густо́е, але́ ~нае — рожь уроди́лась не густа́я, но спо́рая;

~ная пра́ца — спо́рая рабо́та;

2. (о дожде и т.п.) спо́рый;

3. (о почерке и т.п.) убо́ристый;

4. экономи́чный, вы́годный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спо́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, што спорыцца; хуткі і паспяховы (пра дзейнасць, працу). Закіпела дружная спорная праца, у якой Марына Паўлаўна не толькі не тамілася больш, а нібы адпачывала ад ранейшае зморы. Зарэцкі. // Складны, энергічны. Жвір выстукаў пальцамі па лаўцы нейкі спорны і дробны марш. Адамчык. // Які найбольш падыходзіць да выканання чаго‑н.; найбольш практычны, эканомны. Трактар — Дужы і ў працы спорны. Колас. Буланы, застаяўшыся ў гарадку, апанаваны аваднямі, імчаў лінейку спорнай рыссю. Хадкевіч.

2. Які хутка змочвае або пакрывае зямлю (пра снег, дождж); часты. Нядаўна прайшоў спорны дождж, і ісці па слізкай абочыне было цяжка. Парахневіч. Снег валіў нядоўга з неба, але быў да таго густы і спорны, што праз якую гадзіну горад стаў белы. Васілёнак.

3. Які дае пры малых затратах найлепшы вынік; выгадны ў гаспадарчых адносінах. Спорная мука. □ Дровы, праўда, былі не самавітыя, бо не надта спорныя, у большасці галлё ды пруцце. Кулакоўскі. // З вялікай колькасцю ягад, зярнят і пад. Колькі разоў падыходзіў я да.. [каліны] і любаваўся спорнымі гронкамі ягад! Бажко. [Юстын:] — Такой пшаніцы мы і, праўда, зроду не бачылі — буйная, спорная, што золата. Краўчанка. // Буйны, вялікі. Мох на балоце густы, спорны. Галавач. Слёзы пацяклі па твары, гарачыя і спорныя. Крапіва. На .. [чамаданчыку] кроплі вады: сцякліся адна да адной, спорныя цяпер, круглыя, як гарох. Пташнікаў.

4. З вузкімі, дробнымі, блізка размешчанымі літарамі і невялікімі прамежкамі паміж словамі (пра почырк і пад.). [Рэдактар] падаў.. [Віктару] густа спісаны спорным почыркам ліст паперы. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спо́рны. Гл. спор1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спо́рый разг. спо́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убо́ристый спо́рны, дро́бны; (сжатый) сці́слы;

убо́ристая печа́ть спо́рны (дро́бны) друк;

убо́ристый шрифт спо́рны (дро́бны) шрыфт;

убо́ристый по́черк сці́слы по́чырк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увішны́, -а́я, -о́е.

1. Жвавы, спрытны ў рухах (пра чалавека, жывёл, птушак); уласцівы такому чалавеку; хуткі, спорны.

У. у рабоце.

Увішныя рухі.

2. перан. Вынаходлівы, хітры.

У. палітык.

|| наз. уві́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спарне́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. спорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацурбо́ліць

‘пайсці (пра спорны дождж); памачыцца’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пацурбо́лю пацурбо́лім
2-я ас. пацурбо́ліш пацурбо́ліце
3-я ас. пацурбо́ліць пацурбо́ляць
Прошлы час
м. пацурбо́ліў пацурбо́лілі
ж. пацурбо́ліла
н. пацурбо́ліла
Загадны лад
2-я ас. пацурбо́ль пацурбо́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час пацурбо́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)