сплёўваць гл. сплюнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сплё́ўваць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сплё́ўваю сплё́ўваем
2-я ас. сплё́ўваеш сплё́ўваеце
3-я ас. сплё́ўвае сплё́ўваюць
Прошлы час
м. сплё́ўваў сплё́ўвалі
ж. сплё́ўвала
н. сплё́ўвала
Загадны лад
2-я ас. сплё́ўвай сплё́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сплё́ўваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сплёўваць несов. сплёвывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сплёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сплюнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплю́нуць, -ну, -неш, -не; -лю́нь; -нуты; зак.

1. што. Выплюнуць што-н. з рота.

С. сліну.

2. Плюнуць куды-н.

С. на траву.

|| незак. сплёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сплёвывать несов. сплёўваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сплёўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да сплёўваць (гл. сплюнуць у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цы́каць, -аю, -аеш, -ае (разм.).

1. на каго (што). Спыняць каго-н. вокрыкам «цыц», «ц-с-с», прыкрыкваць, забараняючы рабіць што-н.

Дзед цыкаў на дзяцей, каб не сваволілі.

2. Сплёўваць сліну праз зубы.

|| аднакр. цы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цы́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. на каго. Спыняць каго‑н. вокрыкам «цыц», «ц-с-с», прыкрыкваць, забараняючы рабіць што‑н. — Ціха ты! Дзяцей перапужаеш! — цыкае на.. [Алеся] Варвара. Васілевіч. Нават калі бабка часам патурала ўнуччыным капрызам, [дзед] цыкаў на яе як за вялікую і вельмі важную правінку. Сабаленка.

2. Пляваць, сплёўваць праз зубы. [Клемусь] курыў звыклыя камсамольскія «пушкі» і цыкаў слінаю праз зубы ў качаргі. Чорны. Курцы смалілі махорку і цыкалі слінай пасярод хаты. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)