сплю́снуць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
сплю́сну |
сплю́снем |
| 2-я ас. |
сплю́снеш |
сплю́снеце |
| 3-я ас. |
сплю́сне |
сплю́снуць |
| Прошлы час |
| м. |
сплю́снуў |
сплю́снулі |
| ж. |
сплю́снула |
| н. |
сплю́снула |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
сплю́сні |
сплю́сніце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
сплю́снуўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
сплю́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Разм. Сплюшчыць 2, сціснуць. Сплюснуць каробку. / у перан. ужыв. У свірне было душна, цесна. Гэтак жа цесна было ў грудзях — іх сціснула, сплюснула нейкім нечуваным цяжарам. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сплю́снуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сплюснуць.
2. у знач. прым. Сплюшчаны (у 2 знач.). Сплюснутая шына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плюсна́ 1 ’ступня нагі чалавека’ (ТСБМ, Мядзв.; шчуч., Сл. ПЗБ; Варл.), ’ступня’ (паст., Сл. ПЗБ; стол., ЛА, 3), ’пад’ём, верх нагі’ (ТС, Ян.; брагін., ЛА, 3), плісна́ ’тс’ (ТС), плюсьня́ ’ступня’ (б.-каш., ЛА, 3). Параўн. рус. плюсна́, маск. плюсно́ ’адлегласць паміж асновай пальцаў і пятой нагі’. Да этымалогіі гл. плесна; параўн. таксама укр. плю́сно, паводле Німчука (Давньорус., 321), у выніку збліжэння з дзеясловам плюснути ’сплюснуць’, гл. плю́шчыць ’рабіць пляскатым’. Абмежаваны характар варыянта прымушае бачыць у ім арэальнае ўтварэнне. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 4, 20) супастаўляе лексему з літ. pliū́snis ’сплясканы’, што дае падставы вывесці яе з прасл. *plʼusk‑ъna, якое можна суаднесці з літ. pliùkšti ’спадаць, ападаць’. Няпэўна.
Плюсна́ 2 ’страва з жытняй мукі буйнога памолу, азлобленая малаком’ (шчуч., З нар. сл.). Магчыма, мясцовае ўтварэнне ад дзеяслова, адпаведнага літ. pliuškénti ’пляскаць’, тады ўнутраная форма можа быць ідэнтычнай назве стравы баўтуха (ад боўтаць, гл.). Параўн. наступнае слова.
Плюсна́ 3, плю́сна ’расплюшчаныя зярняты ў муцэ’ (Варл.). Утворана ад літ. pliū́snis ’сплясканы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)