спе́шнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. спе́шнасць
Р. спе́шнасці
Д. спе́шнасці
В. спе́шнасць
Т. спе́шнасцю
М. спе́шнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спе́шнасць ж. спе́шность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спе́шнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць спешнага (у 1 знач.). Спешнасць заказу.

2. Паспешлівасць, спешка. Працаваць без асаблівай спешнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спе́шны, -ая, -ае.

Які патрабуе хуткага выканання; які нельга адкладваць; тэрміновы.

Спешная работа.

Спешна (прысл.) сабрацца на сход.

Спешнае заданне.

|| наз. спе́шнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спе́шность спе́шнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сро́чность

1. тэрміно́васць, -ці ж.;

2. (поспешность) спе́шнасць, -ці ж., тэрміно́васць, -ці ж.; (неотложность) неадкла́днасць, -ці ж.;

что за сро́чность? што за спе́шнасць?;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́спех1, паспе́х ’удача ў дасягненні чаго-небудзь’, поспехі ’добрыя вынікі ў рабоце, вучобе’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., ТС), укр. поспіх ’поспех’, ст.-рус. поспѣхъ ’дапамога’, ’стараннасць, руплівасць, подзвіг’, польск. pośpiech ’хуткасць, спешнасць’. Звязана з паспяшацьпаспець ’(з)рабіць хутка, на час, удала’. Адсюль поспех у першасным значэнні ’справа, зробленая хутка, спрытна, на час, удала’ > ’добры вынік’ > ’подзвіг’, ’поспех’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння.

По́спех2, паспяшо́к ’грузік на верацяне, каб яно даўжэй круцілася пры прадзенні; круглае, звычайна металічнае колца, якое надзяваецца ў пачатку прадзіва на верацяно, каб яно стала цяжэйшым і лепш (даўжэй) круцілася’ (Бір.; слуц., Нар. словатв.; З нар. сл.). Назва прыстасавання, звязаная з паспяшаць ’паскараць’, гл. паспе́х.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)