спе́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спе́лы спе́лая спе́лае спе́лыя
Р. спе́лага спе́лай
спе́лае
спе́лага спе́лых
Д. спе́ламу спе́лай спе́ламу спе́лым
В. спе́лы (неадуш.)
спе́лага (адуш.)
спе́лую спе́лае спе́лыя (неадуш.)
спе́лых (адуш.)
Т. спе́лым спе́лай
спе́лаю
спе́лым спе́лымі
М. спе́лым спе́лай спе́лым спе́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спе́лы, -ая, -ае.

1. Які паспеў, выспеў, стаў прыгодным для ўжывання.

С. яблык.

2. перан. Які дасягнуў вопытнасці, майстэрства (пра музыканта, артыста, мастака і пад.).

3. перан. Дасканалы, грунтоўна абдуманы; закончаны.

Спелыя думкі.

|| наз. спе́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спе́лы

1. зре́лый, спе́лый;

~лыя я́блыкі — зре́лые (спе́лые) я́блоки;

2. перен. (основательно продуманный) зре́лый;

~лыя ду́мкі — зре́лые мы́сли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спе́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які выспеў, паспеў (пра садавіну, гародніну, злакі). Між густой зялёнай травы ўсюды чарнелі спелыя ягады. В. Вольскі. Маці ў сенцах рэзала нажом спелыя гарбузы. Гамолка. Арэхі былі спелыя і вельмі смачныя. Ваданосаў. Мора калышацца, мора жытнёвае, Спелым калоссем звіняць берагі. Трус. // Прыгодны для выкарыстання або які дасягнуў гранічнага ўзросту. У Лаўскі лес ішлі ў арэхі, Шукалі там лісіных нор. Гукнём: — Агу!.. — Адкажа рэхам: — Агу! — цяністы, спелы бор. Бялевіч. // Пра яркі, насычаны колер. А можа, гэтая красуня вялікая модніца і вырашыла ўпрыгожыць сябе такімі спелымі колерамі? Паслядовіч. Завывала ў топцы полымя .. Струменіліся, снавалі празрыстыя залацістыя ніці. Яны прымалі самыя нечаканыя абрысы, дзівосныя адценні: ад расплаўленага золата да спелай жаўціні аўсянага снапа. Лынькоў.

2. перан. Які дасягнуў майстэрства, вопытнасці (пра музыканта, мастака і пад.). І ў гэтым асаблівая сіла .. даступнай толькі спеламу майстру метафары. Бугаёў. Наогул, небяспечна што-небудзь раіць такому спеламу майстру, як Янка Брыль, але думаецца, што ён можа паставіць перад сабой талстоўскую задачу — патрошкі абмяжоўваць лірычную стыхію свае творчасці. Кучар.

3. перан. Дасканалы; закончаны, грунтоўна абдуманы. Паволі, радок за радком, вырысоўваўся, няхай і не надта дасканалы, спелы, але ўсё-такі ёмкі малюнак іх студэнцкага жыцця. Дамашэвіч. Нашу літаратуру ведаюць і далёка за межамі, і ў гэтых поспехах — вялікая заслуга нашай дасканалай і спелай літаратурнай мовы. Скрыган. Новыя часы — новыя духоўныя павевы. Яны асветлены звычайна больш спелымі поглядамі на працэс сацыяльнага развіцця. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спелы, даспелы, паспелы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

спе́лый спе́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спелава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі спелы, не зусім спелы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераспе́лы, -ая, -ае.

Вельмі спелы.

Пераспелыя ягады.

Пераспелая дзеўка (якая старэе; разм., іран.).

|| наз. пераспе́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

созре́лый уст. спе́лы, вы́спелы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спе́ласць, -і, ж.

1. гл. спелы.

2. перан. Высокая ступень чаго-н., дасканаласць; сталасць.

Сапраўдная творчая спеласць прыйшла значна пазней.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)