спа́ржа, -ы, ж.

Травяністая агародная расліна, тоўстыя белыя падземныя парасткі якой ужыв. ў ежу.

|| прым. спа́ржавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спа́ржа

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. спа́ржа
Р. спа́ржы
Д. спа́ржы
В. спа́ржу
Т. спа́ржай
спа́ржаю
М. спа́ржы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спа́ржа ж., бот. спа́ржа

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спа́ржа бот. спа́ржа, -жы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спа́ржа, ‑ы, ж.

1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства лілейных з тонкім, ледзь прыкметным лускаватым лісцем.

2. Травяністая агародная расліна, а таксама яе тоўстыя белыя падземныя парасткі, якія ўжываюцца ў ежу.

[Ад грэч. asparagos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)