спанта́нны, -ая, -ае (кніжн.).

Які ўзнікае пад уздзеяннем унутраных прычын, без непасрэднага ўздзеяння звонку; адвольны.

Спантаннае рашэнне.

|| наз. спанта́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спанта́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спанта́нны спанта́нная спанта́ннае спанта́нныя
Р. спанта́ннага спанта́ннай
спанта́ннае
спанта́ннага спанта́нных
Д. спанта́ннаму спанта́ннай спанта́ннаму спанта́нным
В. спанта́нны (неадуш.)
спанта́ннага (адуш.)
спанта́нную спанта́ннае спанта́нныя (неадуш.)
спанта́нных (адуш.)
Т. спанта́нным спанта́ннай
спанта́ннаю
спанта́нным спанта́ннымі
М. спанта́нным спанта́ннай спанта́нным спанта́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спанта́нны книжн. спонта́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спанта́нны, ‑ая, ‑ае.

Які ўзнікае пад уздзеяннем унутраных прычын, без уздзеяння звонку; адвольны. Спантаннае развіццё. Спантанная гангрэна.

[Ад лац. spontaneus — адвольны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спонта́нный спанта́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самараспа́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Спантанны распад ядзер радыеактыўнага рэчыва, які параджае ланцуговую рэакцыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)