спа́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для спання.

С. вагон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спа́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спа́льны спа́льная спа́льнае спа́льныя
Р. спа́льнага спа́льнай
спа́льнае
спа́льнага спа́льных
Д. спа́льнаму спа́льнай спа́льнаму спа́льным
В. спа́льны (неадуш.)
спа́льнага (адуш.)
спа́льную спа́льнае спа́льныя (неадуш.)
спа́льных (адуш.)
Т. спа́льным спа́льнай
спа́льнаю
спа́льным спа́льнымі
М. спа́льным спа́льнай спа́льным спа́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спа́льны спа́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для спання. Спальны вагон. Спальны мяшок. □ Дзве цёткі.. ніяк не маглі размінуцца ў вузкім калідорчыку. І адна і другая трымалі ў руках па вялікай спальнай падушцы. Каваленка.

2. Які мае адносіны да спальні (у 1 знач.); прызначаны для яе. Спальны гарнітур мэблі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спа́льный спа́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарніту́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Поўны падбор, камплект прадметаў пэўнага прызначэння.

Спальны г.

Г. адзення.

|| прым. гарніту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спа́льнік

спальны мяшок’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спа́льнік спа́льнікі
Р. спа́льніка спа́льнікаў
Д. спа́льніку спа́льнікам
В. спа́льнік спа́льнікі
Т. спа́льнікам спа́льнікамі
М. спа́льніку спа́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

піжа́ма, -ы, мн. -ы, -жа́м, ж.

Хатні або спальны касцюм, які складаецца з курткі і штаноў вольнага крою.

Лёгкая п.

|| прым. піжа́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)