спалучы́цца, -лучу́ся, -лу́чышся, -лу́чыцца; зак.

Злучыцца адначасова, аб’яднацца ва ўзаемнай адпаведнасці.

|| незак. спалуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. спалучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спалучы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. спалу́чыцца спалу́чацца
Прошлы час
м. спалучы́ўся спалучы́ліся
ж. спалучы́лася
н. спалучы́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час спалучы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спалучы́цца сов. сочета́ться, соедини́ться; см. спалучы́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спалучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.

Аб’яднацца ва ўзаемнай адпаведнасці, гармоніі; злучыцца адначасова; сумясціцца. У творах Дастаеўскага спалучыліся з выключнай сілай праніклівы псіхалагізм, інтэлектуальная глыбіня мысліцеля і страснасць публіцыста. «ЛіМ». Аповесць «Першае каханне» [А. Марціновіча] цікавая перш за ўсё тым, што ў ёй своеасабліва спалучыліся ваенная тэма і сучаснае жыццё. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сочета́ться

1. сов. спалучы́цца;

2. несов., возвр., страд. спалуча́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спалучэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. спалучаць — спалучыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. спалучацца — спалучыцца. Спалучэнне зычных. Сінтаксічнае спалучэнне. Спалучэнне колераў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрыжава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жу́ецца; зак.

1. гл. крыжавацца.

2. Спалучыцца адзін з адным у выніку скрыжавання (пра расліны, жывёл).

3. Зрабіць уплыў адзін на аднаго ў выніку скрыжавання (пра мовы, гаворкі; уст.).

|| незак. скрыжо́ўвацца, -аецца.

|| наз. скрыжава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спалуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. спалучыцца.

2. Дастасоўвацца адно да другога, гарманіраваць.

У карціне ўдала спалучаюцца святло і цені.

3. Уступаць у сувязь, уваходзіць у спалучэнне.

Прыметнікі спалучаюцца з назоўнікамі.

4. Служыць працягам адно другога; злучацца.

Два пакоі спалучаюцца са спальняй.

|| наз. спалучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

совокупи́ться

1. (о половом акте) савакупі́цца; (о животных — ещё) спарава́цца;

2. (соединиться) уст. спалучы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упіса́цца, -ішу́ся, -і́шашся, -і́шацца; -ішы́ся; зак., у што.

1. Запісацца куды-н.

У. ў спіс.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Умясціцца на якой-н. прасторы, у межах чаго-н. (разм.).

Сілуэт звера ўпісаўся ў здымак.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гарманічна спалучыцца з акаляючым асяроддзем.

Новы дом упісаўся ў ансамбль вуліцы.

|| незак. упі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)